Гэты, яўна некрануты з восені, прыдамавы вучастак з рэшткамі старога сада і зарослым травой гародам для мяне нічым асабліва не вылучаўся сярод суседніх на кароткай вуліцы Партовай. Але вялікі голуб (Columba palumbus), як аказалася, прыляцеў сюды не проста пасядзець на невысокай старой вішні. Птушка агледзела наваколле і зляцела на зямлю, дзе і пачала актыўна пераходзіць з месца на месца і нешта спачатку дзюбаць на паверхні, а потым і вырываць неглыбока з глебы:
Толькі на маніторы кампутара, ужо ў хаце, я разгледзеў, што голуб выкапваў і праглынаў цыбулькі з парасткамі нейкіх 'падснежнікаў', хутчэй за ўсё двулісцевай пралескі (Scilla bifolia), якая ў невялікай колькасці распуцілася на гародзе. Але пралесак з кветкамі ён не вырываў, неяк знаходзіў і праглынаў тыя, што яшчэ не распусціліся. Таму гэта маглі быць і іншыя 'падснежнікі'. За амаль 10 хвілін птушка праглынула некалькі цыбулек і потым адляцела некуды далёка, бліжэй да ракі.
Гродна, 25-03-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ