Не зусім чакана атрымалася са шпакамі (Sturnus vulgaris) гэтай вясной. Першыя 4 птушкі сядзелі ранкам і свісцелі з навакольных высокіх бяроз 4 сакавіка. На наступны дзень, таксама ранкам, адзін з самцоў (?) ўжо залазіў унутр і правяраў стан адной са шпакоўняў, а потым сядзеў і свісцеў-спяваў побач на розных галінах. Ну а сёння побач з гэтай шпакоўняй спакойна, без скандалаў, сядзелі ўжо дзве птушкі - пара?
Гродна, 06-04-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 06.03.2025 - 19:22
Шпакі прыляцелі - гэта добра…
Шпакі прыляцелі - гэта добра, гэта ўжо вясна наступіла, гэта цеплыня, сонца...