У апошнія гады большая ці меншая колькасць смецця, раскіданага вакол сметніцы ў горадзе далёка не заўсёды азначае, што нехта не данёс яго выкінуць. Гэта хутчэй вынік дзейнасці шэрых варон (Corvus corone cornix), якія дасталі, праверылі яго на рэшткі ежы і кінулі пасля.
Але, як аказалася, нават гэтым разумным і спрытным птушкам не заўсёды атрымліваецца здзейсніць праверку ўсяго, што хацелася б:
Пасля варона хутка праверыла яшчэ раз ужо тое, што дастала адразу і калі нічога ядомага не знайшла, адляцела.
Гродна, 23-05-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 28.05.2025 - 09:54
Шэрыя вароны разумныя птушкі…
Шэрыя вароны разумныя птушкі: выцягваючы торбу станавілася лапкай на ручку, каб утрымаць, і цягнула далей. Але, сілы не хапіла. А ў нас "кантралююць" смеццевыя скрыні гракі і галкі.