
Штогод стараюся ў тым самым месцы на ўскрайку горада знайсці гняздо балотная чаротаўкі (Acrocephalus palustris) з падкінутым у яго яйкам зязюлі (Cuculus canorus). І звычайна атрымліваецца.
Нават не самае дасведчанае вока вызначыць, якое з 5 яек належыць зязюлі, але ў чаротавак гэта не атрымалася зрабіць. І тады прыйшлося гадаваць вось гэткі цуд, які да апошняга стараўся не вылазіць з гнязда, якое яўна не было разлічана на яго памеры.
03-23.06.2024 г.
Аўтар - Сяргей Чарапіца








- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 14.06.2025 - 13:19
Файная серыя.
Файная серыя.