Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Малінаўка: Ужо перазімавала?

малінаўка

Сваю першую сёлета зімовую малінаўку (Erithacus rubecula) я бачыў долі секунды недалёка ад берага Нёмана. Яна мільганула яркім агенчыкам ў высокага хмызняку і знікла ў ім. Я ўжо страціў надзею, што змагу зрабіць зімовыя здымкі гэтага віду, ажно зусім нечакана пашанцавала. 

5 лютага я нешта рабіў на кухні і мне падалося, што адзін з вераб'ёў, якога я ўбачыў на каналізацыйных люках насупраць вакна, не зусім верабей. Бо мае нешта аранжавае ў апярэнні. Калі ж падняў жалюзі і ўзяў у рукі камеру, сумневы развеяліся канчаткова - так, гэта была малінаўка!

Зразумела, што яна мяне не бачыла і (таму) не баялася. Але каб здымаць яе, прыйшлося вымыць з абодвух бакоў ніжнюю левую чвэрць вакна. Ну і зранку прыпадымаць жалюзі на вышыню памытага, назіраць за рухам на люках і за імі. І чакаць яе наступнага прылёту.

І гэтая нагода настала праз 5 дзён - птушка зноў 'засвяцілася' на люках, а я ўжо быў падрыхтаваны да гэтага. На іх саміх і навокал іх снегу ужо не было і, аказалася, што менавіта там малінаўка знаходзіць нешта зусім дробнае і праглынае. У адным з 4 люкаў снег растаў і яна піла з яго ваду. А потым адпачывала або ў кустах фарзіцыі, або на старай алычы паблізу. І было вельмі прыемна, што ва ўсіх ракурсах яна літаральна свеціцца і вельмі прыгожая. І ў анфас, і ў профіль. 

Але самым нечаканым для мяне стала назіранне, што яна можа піць не толькі ваду, але і снег - што я раней адзначаў толькі ў выключна дасведчаных у зімоўцы ў нас птушак як, напрыклад, гілі і амялушкі:

Цяпер жа бачу малінаўку з вакна кухні амаль штодня і ведаю, што вясна будзе)

10-02-2026, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары