Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Сойкі ўвосень: Два жалуды запар і запас на ...дубе

сойка

Дакументацыйныя здымкі

Апошнімі днямі адкрыў для сябе наколькі актыўна птушкі 'збіраюць' ураджай жалудоў, які (зноў!) вырас на 5 дубах у скверыку на супрацьлеглым беразе Нёмана. Найчасцей за жалудамі прылятаюць сойкі (Garrulus glandarius), якія  часам тыя жалуды ядуць непасрэдна на дрэвах, а часам набіраюць у рот і ляцяць хаваць некуды за сотні метраў. І гэта ўсё адбываецца рэгулярна, раз за разам і птушка за птушкай.

Але сёння пашчасціла назіраць - і зняць - дзве сытуацыі, якія яўна выбіваюцца з шэрагу 'звычайных'. 

У першай з іх сойка змагла адарваць адразу два жалуды на адной галінцы. Што з імі было далей я не ўбачыў, але тэарэтычна, трымаючы іх у дзюбе, можна было б ляцець і прыхоўвываць на зіму, калі яшчэ мець у роце 2-3 жалуды, сарваныя раней - гл. першыя здымкі ніжэй.

А вось другая сытуацыя (ніжняя палова здымкаў) аказалася для мяне зусім загадкай - сойка сарвала жолуд і паклала яго на адгалінаванне нятоўстай галінкі дуба так, што жолуд ляжаў і не ўпаў.  А птушка заставіла яго там як запас і адляцела ў іншую частку дрэва. Звычайна неядомыя жалуды лёгка вызначаюцца і сойкамі, і іншымі птушкамі і адразу выкідваюцца. Гэты ж выглядаў на нармальны і чаму сойка яго не з'ела або не забрала адразу, я не зразумеў.

Гродна, 11-09-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі