Здымаць леску-завірушку ((Sylvia) Curruca curruca), ды яшчэ зблізку - справа малаўдзячная. Найперш з-за таго, што птушкі гэтыя не толькі хутка перамяшчаюцца ўнутры дрэваў і кустоў, але і робяць гэта так спрытна, што амаль усе здымкі выходзяць з лескамі 'без галавы'. Галава, канешне, у іх ёсць, але або павёрнута ў бок ад фатографа, або схаваная за лісцем або галінай.
І калі часам выходзіць іначай, гэта можна лічыць посьпехам. Тым больш, калі птушка шукае ежу на ясенялістным клёне (Acer negundo), адным з самых распаўсюджаных у нас раслін-інтрадуцэнтаў з Паўночнай Амерыкі. І хаця я думаў, што леска нічога на адным з некалькіх дрэваў гэтага віду не знойдзе, ужо праз хвіліну яна паказала, што я памыляўся і знайшла, а потым праглынула невялікае насякомае. Такім чынам даказаўшы мне, што і гэты інтрадуцэнт як мінімум мінімальна ўдзельнічае ў мясцовых харчовых ланцугах. Але няма сумневу, што нашы віды дрэваў робяць гэта нашмат больш эфектыўна.
Гродна, 09-08-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ