Працяг гісторыі. Пачатак ТУТ
...Аказалася, што прыкладна ў 30 м ад лаўкі і птушаня(т(?)), якое трымалася там, той самы самец звычайнай рудахвосткі (Phoenicurus phoenicurus) таксама карміў іншых злёткаў. Усяго іх аказалася трое і яны трымаліся разам зусім недалёка ад гнязда ў пабудове з трубаў для выбівання дываноў (падрабязней пра гэтае месца ТУТ). Спачатку гэтыя птушаняты здзівілі мяне сваёй адпаведнай навакольным ствалам дрэваў маскіроўкай, а потым тым, як яны стаялі -трымаліся на іх амаль вертыкальнай паверхні.
Самец паказаў майстар-клас такога ж узроўню і без праблем шукаў насякомых і павучкоў і на зусім вертыкальных, і на троху нахіленых ствалах, прычым мог затрымацца на іх нерухома нават на некалькі секунд.
Тое, што паміж птушанятамі 'з дрэваў' і тым з-пад лаўкі была параўнальна вялікая адлегласць; тое, што гэтая троіца трымалася разам, а той асобна ад іх навяла мяне на думку, што яны паходзяць з розных гнёздаў аднаго самца, і, адпаведна, ад розных самак.
Птушаняты спрытна пераляталі на 1-3 метры калі да іх набліжалася патэнцыйная небяспека, але самец лёгка іх знаходзіў на новым месцы і амаль як падзяка ў адказ яны высока (і непрыемна для маіх вушэй) трашчалі калі атрымлівалі сваю порцыю ежы.
Здавалася б, ужо дастаткова спачатку дзіўнаму месцу гнездавання, потым магчымай палігаміі самца каб здзівіцца. Але самае дзіўнае яшчэ чакала мяне наперадзе ў гэтым месцы.
Працяг будзе
22-06-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ