Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Сойка: А мы не выкідваем недаедзенае

сойка

Калі сойка (Garrulus glandarius) бярэ ў дзюбу толькі адзін жолуд і ўзлятае з ім некуды на дуб або суседнія дрэвы, гэта звычайна значыць, што птушка будзе яго есці. Аднак каб дабрацца да змесціва жалуда, трэба спачатку ўскрыць дзюбай яго абалонку. Ну а потым пачынаецца нашмат лягчэйшая і прымная частка - адламваць смачныя кавалкі і праглынаць іх:

 

У гэты раз усё так і адбывалася, але чамусьці сойка з'ела толькі палову жолуда, а нез'едзеную вырашыла не выкідваць, а заставіць 'на потым' (?) на галіне дуба, на якой яго ўскрывала і ела. Пасядзела побач, ускочыла вышэй і ...вярнулася. Праверыла застаўленае для надзейнасці дзюбай, - усё ляжыць - і толькі тады адляцела.

Я і раней бачыў падобныя паводзіны ў соек. І калі яны цалкам зразумелыя для зімы - бо даступнасць ежы моцна абмежаваная, а энергіі на правесці актыўна дзень і пасіўна ноч трэба шмат з-за нізкіх тэмператур, то цяпер зразумець падобную беражлівасць цяжка. Пад дубамі дагэтуль ляжаць яшчэ не з'едзеныя і не схаваныя сойкамі сотні жалудоў. Тым не менш такія адносіны да ежы наўрацці неяк перашкаджаюць птушкам нават калі яны і не вяртаюцца па адкладзенае даесці яго.

Дарэчы, каб ускрыць жолуд і з'есці яго палову сойцы спатрэбілася 6 хвілін.

Гродна, 30-09-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі