Недалёка ад канцавога прыпынку 21га аўтобуса зусім блізка ад мяне каля агароджы сьвежазбудаванага дому самец канаплянкі ганяў другога самца. Часам сьпяваў з агароджы і лятаў за самачкай. Мая труба прыцягнула ўвагу гаспадара дому, ён выйшай спытаць што тут будуць будаваць яшчэ (амаль тыповая рэакцыя на тэлескоп…). Я сказаў, што дарог у іх і так хапае і паказаў у трубу канаплянку. Ён здзіўлена паведаміў, што ніколі не бачыў птушак так зблізку і распавёў пра свае назіраньні птушак навакольля.
Я ж вырушыў далей. Як заўсёды на новабудоўлях з месца на месца пераляталі самцы падкаменак. Па іх упэўненых паводзінах было зразумела, што яны не сумняюцца ў сапраўдных функцыях гэтых гораў з цэглы і каменьня – ўсё гэта чалавек стварыў для іх зручнасьці. На даху аднаго з дамоў зьняў задаволенага шпака, які трымаў невядома што ў сваёй дзюбе (гл. здымак). Потым пашчасьціла зблізку зьняць гуменную стрынатку, якая некалькі разоў цягнулася дзюбай да даной з галінак (гл. здымак), але навошта яна гэта рабіла я так і не зразумеў. Бліжэй да былой бэтонкі праз прасьвет у маладых соснах і бярозках я адзначыў драпежную птушку, якая назірала за навакольлем з невысокай прысады. Праз трубу я вызначыў яе як акнюха-мышалова і стаў хутчэй здымаць яго на фільмік. Бо дзіўная рэч – маю фільмікі розных драпежнікаў, але менавіта канюхі-мышаловы не даваліся – заўсёды адлятаюць з вялікай адлегласьці. Напэўна маюць сумны досьвед з нашымі паляўнічымі. Але і гэты канюх адляцеў пасьля другога фільміка, і падыйсьці бліжэй мне не давялося. У ляску Фабрычнага было шумна, як на юнацкай дыскатэцы – ў драздоў-піскуноў выляцела з гнёздаў такое ж гучнае патомства, якое час ад часу патрабавала есьці, а дарослыя птушкі з трэскам сноўдаліся паўсюль навокал. Яшчэ адна гуменная стрынатка заводзіла свой байк з вяршыні слупа над чыгункай, а каля сцяжынкі ў птушкафабрыкі насеньне дзьмухаўцоў спраўна даставалі 3 шчыгелы. Аднак фінальны зьдзіўляючы акорд экскурсіі паставіў зімародак. Калі я йшоў да дому па “старому” масту праз Нёман, далёка ўнізе яскравай плямкай, якая блішчэла шляхетным каменьчыкам, зімародак над самай вадой паляцеў уверх па плыні. На здымках: гуменная стрынатка; самец канаплянкі; шпак; гуменныя стрынаткі; канюх-мышалоў; дрозд-піскун (птушаня) і чорнагаловы шчыгел есьць дзьмухавец.- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Oh-Voegel - 28.05.2009 - 23:38
что-то с опозданием. а я вот
что-то с опозданием.
а я вот сегодня не плохой круг дал за Цидовичи, Барбаричи, но написать даже нечего- ничего интересного. только пара журавлей на поле возле Дубравы (прилетели из далека, со стороны д. Барбаричи).
Harrier - 28.05.2009 - 23:53
In reply to что-то с опозданием. а я вот by Oh-Voegel
Лепш са спазьненьнем, чым
Лепш са спазьненьнем, чым ніколі...:) Я ніяк не вызначу - што шпак у дзюбе трымае?
Oh-Voegel - 28.05.2009 - 23:57
In reply to Лепш са спазьненьнем, чым by Harrier
ну, да. и у меня определению
ну, да. и у меня определению не поддаётся.
Luna - 28.05.2009 - 23:59
In reply to ну, да. и у меня определению by Oh-Voegel
можа карэньчык які?...
можа карэньчык які?...
Harrier - 29.05.2009 - 00:02
In reply to можа карэньчык які?... by Luna
Ды не, нешта "мясное". Але
Ды не, нешта "мясное". Але што?..
Oh-Voegel - 29.05.2009 - 00:09
In reply to Ды не, нешта "мясное". Але by Harrier
задний конец добычи загнут
задний конец добычи загнут под таким углом, что ставит под сомнение что-то мясное.