Рухаючыся цераз бетонны мосцік рачулкі з гучнай назвай Скарбянка (Шчучынскі р-н) убачыў, як з галінкі старой вярбы, што расце каля мосціка з берагу, ўзляцела яркая птушка. Па голасе адразу пазнаў звычайнага зімародка (Alcedo atthis).
Рачулка апраўдала сваю назву. "Вось гэта сапраўды скарб!" - падумаў я. Птушка паляцела ўздоўж ракі і хутка знікла з віду. Мне спачатку падалося, што на гэтым усё. Сустрэча скончана. Але раптам зімародак зноў вярнуўся на сваё мінулае месца - на галінку высахлай вярбы.
Дарэчы, прыгледзеўшыся, заўважыў, што вярба высахла не сама па сабе. У гэтым ёй добра дапамаглі мясцовыя бабры. Пагрызенае знізу дрэва выглядала трохі камічна.
Галінкі вярбы, якія навісалі над вадой, служылі добрай прысадай для птушкі. Час ад часу зімародак злятаў, пералятаў пад мостам, але праз некаторы час зноў вяртаўся.Паводзіў сябе даволі насцярожана, але не палахліва. Мог падпусціць да сябе на адлегласць да 10 м. Мне ўпершыню ў жыцці ўдалося разгледзець гэтую прыгожую птушку так блізка.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 16.08.2013 - 17:31
Пашанцавала! Прыгожы самец
Пашанцавала! Прыгожы самец (можна адрозніць ад самкі-маладых па чыста чорнай дзюбе).