Шостага сакавіка патэлефанаваў Саша Рак і паведаміў, што знайшоў першае ў гэтым годзе гняздо крумкача (Corvus corax), якое знаходзілася блізка да старога кладбішча Маларыты і мела ажно 7 яек! Гэта значыць, кладка была пачата дзесці 27-28 лютага!
Сёмага сакавіка вырашый прайсцісь па ваколіцам Маларыты. Па суботах вяду ў школе факультатыў, таму ўзяў яшчэ аднаго вучня з сабою. І вось тое, што нам пашчасціла пабачыць:
Вялікая белая чапля (Egretta alba) - 3 птушкі ў пойме ракі Маларыта.
Лебедзі-шыпуны (Cygnus olor)- 4, сядзелі на лёдзе возера. Што цікава, усе былі з кольцамі на лапах!!!
Палявы жаўрук (Alauda arvensis) - 1 птушка спявала ў паветры. (Яшчэ ў гэты дзень Янкевічу Ю. і Раку А. практычна ў тых жа месцах пашчасціла назіраць стайку з 16 жаўрукоў).
Трысняговыя стрынаткі (Emberiza schoeniclus) - адзначаны ў зарасніках трыснягу каля возера.
Кнігаўка (Vanellus vanellus) - 1 (са слоў Янкевіча і Рака).
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 09.03.2009 - 11:35
"Вялікая белая чапля (Egretta
"Вялікая белая чапля (Egretta alba) - 3 птушкі" - гэта, напэўна, тыя з 201, якія зімаваць у Беларусі засталіся... Вось і разьлятаюцца цяпер.