Дапамажыце вызначыць - вось тут інфармацыя http://www.facebook.com/profile.php?id=100000630791043
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Дапамажыце вызначыць - вось тут інфармацыя http://www.facebook.com/profile.php?id=100000630791043
Наталья К - 12.05.2020 - 23:36
Прывiтанне. Падкажыце, калi…
Прывiтанне. Падкажыце, калi ласка, што за птушка. Здымак у парку Чалюскiнцау 09.09.2014
Harrier - 13.05.2020 - 00:17
In reply to Прывiтанне. Падкажыце, калi… by Наталья К
Гэта звычайны паўзунок …
Гэта звычайны паўзунок (Certhia familiaris). Параўнайце са здымкамі ТУТ.
Наталья К - 13.05.2020 - 00:28
In reply to Гэта звычайны паўзунок … by Harrier
Дзякуй, Harrier !
Дзякуй, Harrier !
Наталья К - 13.05.2020 - 00:38
Што за птушка?
Што за птушка?
Harrier - 13.05.2020 - 00:46
In reply to Што за птушка? by Наталья К
Хутчэй за ўсё шэрая…
Хутчэй за ўсё шэрая валасяніца - параўнайце са здымкамі ТУТ.
Наталья К - 13.05.2020 - 00:53
Дзякуй, падкажыце, хто гэта?…
Дзякуй, падкажыце, хто гэта? жоуты
Harrier - 13.05.2020 - 01:14
In reply to Дзякуй, падкажыце, хто гэта?… by Наталья К
Самцы звычайных зелянушак …
Самцы звычайных зелянушак (Carduelis chloris).
Наталья К - 13.05.2020 - 01:28
In reply to Самцы звычайных зелянушак … by Harrier
Дзякуй. Цiкава, што гэта за…
Дзякуй. Цiкава, што гэта за прыгожая карычневая птушка
Harrier - 13.05.2020 - 16:20
In reply to Дзякуй. Цiкава, што гэта за… by Наталья К
Гэта самка юрка (Fringilla…
Гэта самка юрка (Fringilla montifringilla).
Lighty - 01.06.2020 - 13:18
Дапамажыце, калі ласка, з…
Дапамажыце, калі ласка, з чаротаўкамі (ну... я мяркую, што гэта нейкія чаротаўкі?)
Гомель, травень 2020
Апошні зняты ў іншы дзень, і м.б. нехта іншы?
Harrier - 01.06.2020 - 14:02
In reply to Дапамажыце, калі ласка, з… by Lighty
На першых двух здымках, і…
На першых двух здымках, і хутчэй за ўсё на 4-м - дроздавая чаротаўка, з гучным і скрыпучым голасам.
На 3-м цяжка адначзначна сказаць - можа быць трысняговая чаротаўка..
На 5-м звычайная чаротаўка са светлым яркім і шырокім брывом і менш яркімі палоскамі зверху галавы.
Звычайна ж чаротаўкі лягчэй адрозніваюцца па песне.
Lighty - 06.06.2020 - 16:41
Стрынатка-чаротаўка? (на…
Стрынатка-чаротаўка? (на жаль, фота толькі адно, і вось такое). Гомель, травень, трыснягі.
Harrier - 06.06.2020 - 16:54
In reply to Стрынатка-чаротаўка? (на… by Lighty
Так, самец стрынаткі…
Так, самец стрынаткі-чаротаўкі. Здымак дастаткова добры для вызначэння.
Lighty - 28.06.2020 - 22:30
Дапамажыце, калі ласка,…
Дапамажыце, калі ласка, зразумець, чый нос. Нос сядзеў у трыснягах і прыглядаўся, а потым вельмі хутка ўляцеў. Птушка ў палёце памерам прыкладна з качку-крыжанку (ці нават менш), на апошнім здымку - магчыма, той жа від, бо сфатаграфавана на 10 хвілін раней на тым жа возеры, і палёт падобны.
Harrier - 28.06.2020 - 22:43
In reply to Дапамажыце, калі ласка,… by Lighty
Гэта чапля-лазянік -…
Гэта чапля-лазянік - параўнайце са здымкамі ТУТ.
Пашанцавала!
Lighty - 28.06.2020 - 23:12
In reply to Гэта чапля-лазянік -… by Harrier
Дзякуй! Так, падабенства…
Дзякуй! Так, падабенства ёсьць - але сама я па здымках і не пазнала б:)
Lighty - 29.06.2020 - 01:27
Чые дзеці?
1) Ці можна зразумець, чые гэта дзеці абселі мячэўнік?
2) Сядзеў на вярбе, крыху далекавата. Нібы і падобны да чаротаўкі, але спявае неяк ня так (доўгае аднастайнае дрррррр).
Гук (калі я не памылілася з крыніцай гука:), also карцінка не адпавядае)
https://drive.google.com/file/d/1Bs-7AL_SFTVXh7OJkU36m60ozVQHRrKL/view?usp=sharing
https://drive.google.com/file/d/1rsqSk66HPPdUeTqBllLzyeUkxEAJBg_A/view?usp=sharing
Harrier - 29.06.2020 - 02:11
In reply to Чые дзеці? by Lighty
Першыя - рэмезы, другая…
Першыя - рэмезы, другая птушка - адзін з трох відаў цвыркуноў.
Piligrim - 02.08.2020 - 16:00
(Няма тэмы)
Можно узнать кто это?)
Harrier - 02.08.2020 - 16:45
In reply to (Няма тэмы) by Piligrim
Так - гэта малады шпак …
Так - гэта малады шпак (скворец).
Piligrim - 02.08.2020 - 17:07
In reply to Так - гэта малады шпак … by Harrier
Вялiкi дзякуй:)
Вялiкi дзякуй:)
arktous - 04.08.2020 - 22:35
Большой подорлик?
02.08.2020, Могилевский район.
Harrier - 04.08.2020 - 22:53
In reply to Большой подорлик? by arktous
Хутчэй так, чым не. Але было…
Хутчэй так, чым не. Але было б добра паглядзець здымкі з іншых ракурсаў - калі яны ёсць.
arktous - 05.08.2020 - 08:52
Видео подорлика.
arktous - 05.08.2020 - 08:53
Фото подорлика.
Harrier - 05.08.2020 - 13:52
In reply to Фото подорлика. by arktous
Так, выглядае на "чыстага"…
Так, выглядае на "чыстага" вялікага арляца: семь падоўжаных "пальцаў" - першаступовых махавых, цёмныя крыючыя крыла, цёмнае вока.
arktous - 05.08.2020 - 20:18
In reply to Так, выглядае на "чыстага"… by Harrier
Благодарю!
Благодарю!
Lighty - 15.08.2020 - 21:00
Ці можна гэта ідэнтыфікаваць…
Ці можна гэта ідэнтыфікаваць? Па колеры нібы нагадвае звычайнага паўзунка?..
Гомельскі раён, хваёвы бор
Harrier - 16.08.2020 - 02:07
In reply to Ці можна гэта ідэнтыфікаваць… by Lighty
Так і ёсць = зв. паўзунок.
Так і ёсць = зв. паўзунок.
Lighty - 07.09.2020 - 18:07
Гэта драч? (невялікая затока…
Гэта драч? (невялікая затока Дняпра, Гомельскі р-н)
Harrier - 07.09.2020 - 19:17
Не, гэта далёкі крэўны -…
Не, гэта далёкі крэўны - звычайны пагоніч (Porzana porzana).
Lighty - 07.09.2020 - 19:48
Дзякуй вялікі! Вось яшчэ…
Дзякуй вялікі!
Вось яшчэ - сустрэла ў лесе дзятла, але на звычайных вялікіх ён не падобны, бо чырвонага, здаецца, зусім няма. Гэта самка малога?
Harrier - 08.09.2020 - 16:22
Так, гэта самка малага…
Так, гэта самка малага дзятла (D. minor).
MarS - 11.09.2020 - 23:46
Прывітанне! Дапамажыце калі…
Прывітанне!
Дапамажыце калі ласка з вызначэннем: канюх-мышалоў ці асаед?
Harrier - 12.09.2020 - 02:00
Адназначна не асаед -…
Адназначна не асаед - завузкія крылы і галава з дзюбай не асаеда.
А вось ці канюх-мышалоў наш, ці т.зв. усходні падвід Buteo buteo vulpinus сказаць не вазьмуся. Колер вельмі рыжы.
Тэарэтычна з такой афарбоўкай мог бы быць і канюх-курганнік Buteo rufinus, таму было б добра даведацца дзе і калі зроблены здымкі.
MarS - 12.09.2020 - 08:22
In reply to Адназначна не асаед -… by Harrier
А мяне засмуцілі палоскі на…
А мяне засмуцілі палоскі на хвасце, падобна да асаеда. Фота зробленыя на гэтым тыдні ў Мінску, каля Чыжоўскаго вадасховішча.
Lighty - 12.09.2020 - 18:00
Ці можна пазнаць, хто гэта?…
Ці можна пазнаць, хто гэта? Здымкі рабіла дужа здалёк, птушка лятала (лунала) кругамі. 12.09, Дняпро, мяжа Гомельскага і Рэчыцкага раёнаў.
Harrier - 12.09.2020 - 21:34
In reply to А мяне засмуцілі палоскі на… by MarS
Так, але гэта толькі адна з…
Так, але гэта толькі адна з вызначальных рысаў, варта не забываць і пра іншыя.
Harrier - 12.09.2020 - 21:36
In reply to Ці можна пазнаць, хто гэта?… by Lighty
Так, гэта арол-вужаeд …
Так, гэта арол-вужаeд (Circaetus gallicus) - амаль белае знізу цела і крылы і цёмная галава і шыя.
MarS - 19.09.2020 - 10:34
Падкажыце калі ласка што за…
Падкажыце калі ласка што за сокал:
18.09.2020 Дукора
Harrier - 19.09.2020 - 12:00
In reply to Падкажыце калі ласка што за… by MarS
Выдатныя здымкі дарослага…
Выдатныя здымкі дарослага сокала-падарожніка (Falco peregrinus) !
Калі ласка, перанясіце назіранне ў раздзел Клуба200. Віншую!
svyat08 - 19.09.2020 - 12:02
In reply to Падкажыце калі ласка што за… by MarS
Сокал-падарожнік
Сокал-падарожнік
MarS - 19.09.2020 - 13:08
In reply to Выдатныя здымкі дарослага… by Harrier
Дзякую!
Дзякую!
Lighty - 05.10.2020 - 17:39
Падкажыце, калі ласка, хто…
Падкажыце, калі ласка, хто гэта. Птушка вялікая, ляталі ўдвух над полем. У нейкі момант да іх спрабавала прычапіцца варона, дык тая варона зусім несур'ёзна побач выглядала.
Рэчыцкі раён, 05.10.20
Harrier - 05.10.2020 - 18:07
In reply to Падкажыце, калі ласка, хто… by Lighty
Гэта дарослы арлан-белахвост…
Гэта дарослы арлан-белахвост (Haliaetus albicilla) - вялікія памеры, вялікая жоўтая дзюба і кароткі ромбападобны белы хвост.
Lighty - 21.11.2020 - 18:19
Вялікі грычун? Гомельскі…
Вялікі грычун? Гомельскі раён, 21.11, памерамі ня дужа вялікі, хмызнякі ля возера.
(Маю сумневы, бо неяк... сілуэт не зусім падобны? Але для малога ён недастаткова руды, дый халодна ўжо)
Harrier - 21.11.2020 - 20:30
In reply to Вялікі грычун? Гомельскі… by Lighty
Так - вялікі грычун. Многія…
Так - вялікі грычун.
Многія прылятаюць да нас зімаваць з поўначы, таму зімой можна ўбачыць і там, дзе яны яўна не гнездавалі.
Lighty - 22.11.2020 - 01:28
In reply to Так - вялікі грычун. Многія… by Harrier
Дзякуй! Улетку я іх там ня…
Дзякуй!
Улетку я іх там ня бачыла (але тое не паказнік). Затое, малыя грычуны на гэтым лузе дакладна жылі.
Lighty - 22.11.2020 - 19:06
22.11, калгаснае поле ля…
22.11, калгаснае поле ля Гомля, якасьць слабая, бо сьвятло, адлегласьць, крывыя рукі... я быў думала, што пустальга (адзін раз птушка "завісла", але не сезон?..)
Harrier - 22.11.2020 - 22:04
In reply to 22.11, калгаснае поле ля… by Lighty
Здымкі не вельмі блізкія,…
Здымкі не вельмі блізкія, але вызначыць птушку можна - канюх-мышалоў (B.buteo).
Яны вельмі зменлівай афарбоўкі, таму часам вызначэнне нялёгкае, хаця птушка самая звычайная.
У нас 4 віды драпежных птушак завісаюць на адным месцы пад час палявання: арол-вужаед, сокал-пустальга (у апошнія зімы могуць і застаюцца ў невялікай колькасці зімаваць,таму можна сустрэць і зараз) і 2 віды канюхоў: канюх-мышалоў і касматаногі канюх (B. lagopus). Апошнія вельмі падобныя да "нашых" канюхоў, але прылятаюць да нас з кастрычніка па красавік, звычайна светлыя, з белым надхвосцем і пляма на згібе крыла заўсёды цёмная і вялікая.