1-я гнездавая ніша :: Nest I
30-03-2024 | 01-04-2024 | 03-04-2024 | 05-04-2024 | 07-04-2024 | 09-04-2024 |
04-05-2024 | 05-05-2024 | 05-05-2024 | 05-05-2024 | 06-05-2024 | 08-05-2024 |
2-я гнездавая ніша :: Nest II
10-04-2024 | 12-17-04-2024 | 14-18-04-2024 | 23-04-2024 |
|
|
|
|
14-05-2024 |
15-05-2024 |
20-05-2024 |
X |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 19.04.2024 - 09:15
Ёсць як мін 1 яйка на 2-м…
Ёсць як мін 1 яйка на 2-м гняздзе.
Самка сядзіць там апошнія дні, таму не зразумела, калі дакладна яно адкладзена і ці яек толькі 1, ці больш.
Harrier - 11.04.2024 - 19:20
Пасля абеду засталося 6 яек …
Пасля абеду засталося 6 яек - значыць, больш ужо не будзе.
SaMANdaS - 10.04.2024 - 15:16
Самец принес ящерку на 1…
Самец принес ящерку на 1 гнезде
Harrier - 10.04.2024 - 16:27
In reply to Самец принес ящерку на 1… by SaMANdaS
Для цікавых момантаў, каб іх…
Для цікавых момантаў, каб іх лягчэй было знайсці і паглядзець іншым, пішыце, калі ласка, час.
Harrier - 10.04.2024 - 16:36
In reply to Самец принес ящерку на 1… by SaMANdaS
Прычым яшчарка жывародная …
Прычым яшчарка жывародная (Zootoca vivipara), не порсткая (Lacerta agilis), якіх сокалы ловяць звычайна.
Harrier - 10.04.2024 - 12:06
Горача на гняздзе, а яйкі не…
Горача на гняздзе, а яйкі не кінеш.
Harrier - 09.04.2024 - 17:03
Урррааа! Ёсць 6 яек!
Урррааа! Ёсць 6 яек!
Было:
Стала:
Harrier - 09.04.2024 - 11:48
Самка хутка паела непасрэдна…
Самка хутка паела непасрэдна ў гнездавой нішы і потым самец не стаў доўга ўпарціцца і саступіў ёй месца на кладцы:
Harrier - 08.04.2024 - 21:10
Cамка шчыльна наседжвае (ужо…
Cамка шчыльна наседжвае (ужо) і ўначы:
Harrier - 08.04.2024 - 16:37
Ёсць 5 яек у 1-м гняздзе! У…
Ёсць 5 яек у 1-м гняздзе!
У 2-м пакуль пуста.
Harrier - 05.04.2024 - 19:15
Ёсць 4-е яйка на першым…
Ёсць 4-е яйка на першым гняздзе!
Harrier - 04.04.2024 - 19:25
У 19:15-20 адбылася цікавая…
У 19:15-20 адбылася цікавая гісторыя:
прыляцеў самец і самка амаль адразу адляцела. Самец застаўся ў той самай адтуліне, праз якую прыляцеў і не сядаў на яйкі як звычайна. А потым аказалася, што ён не аддаў самцы палёўку, якую прынёс ці не аддаў другую (?) і панёс яе ў іншы канец нішы, дзе яе ў рэшце рэшт і забрала самка, якая вярнулася) А самец нарэшце сеў грэць яйкі 'на падмену', як робіць заўсёды.
Harrier - 04.04.2024 - 10:44
Незразумела, ці самка ўжо…
Незразумела, ці самка ўжо наседжвае яйкі, ці 'стаіць' над імі як ў 10:44, ці камбінуе першае з другім:
Harrier - 04.04.2024 - 10:06
Абодва бацькі 'дасыпаюць' на…
Абодва бацькі 'дасыпаюць' на гняздзе тое, што не змаглі ўначы)
Harrier - 03.04.2024 - 18:29
Каля 18 гадзін самка з…
Каля 18 гадзін самка з першай нішы адклала 3-е яйка!
Harrier - 03.04.2024 - 09:47
Самец з мокрай ад даджджу…
Самец з мокрай ад даджджу галавой прынёс грызуна ў першую нішу, аддаў самцы і адразу замяніў яе на яйках.
За некалькі хвілін і паспаў, і абсох і далучыўся да самкі. А потым і самка вярнулася інкубаваць яйкі.
Harrier - 02.04.2024 - 10:31
Самка на першым гняздзе ўсё…
Самка на першым гняздзе ўсё ж села на яйкі. Але ці яна грэе іх, ці проста сядзіць над імі стане зразумела толькі праз месяц, калі ўбачым колькі птушанят вылупяцца адначасова.
Harrier - 02.04.2024 - 10:03
Паўтараецца мінулагодняя…
Паўтараецца мінулагодняя гісторыя, калі самка не магла 'выгнаць' самца з нішы на паляванне, бо ён падмяняў яе там, дзе яна спраўлялася сама.
Harrier - 01.04.2024 - 20:32
Уключылася начное асвятленне…
Уключылася начное асвятленне на першай нішы. І самка вырашыла з інкубацыяй пачакаць.
Harrier - 01.04.2024 - 20:11
Самка ўсё не можа вырашыць -…
Самка ўсё не можа вырашыць - пачынаць ёй ужо наседжваць яйкі, ці яшчэ не. Ходзіць да іх і да адтуліны і вяртаецца, але пакуль яшчэ шчыльна не села. А самец наседжвае ўжо абодва яйкі.
Harrier - 01.04.2024 - 19:06
Ёсць 2-е яйка на першым…
Ёсць 2-е яйка на першым гняздзе!
Harrier - 01.04.2024 - 12:08
Не зразумела, ці то самка з…
Не зразумела, ці то самка з першай нішы хоча адкласці другое яйка і таму сядзіць на першым, ці то ўжо ўзялася інкубаваць яго?
А самец дапамагае - не паспавявае самка адляцець з прынесенай ім здабычай, як ён сядае і грэе свайго будучага патомка.
Harrier - 31.03.2024 - 11:49
Цікавая калізія ў першай…
Цікавая калізія ў першай нішы:
самка не планавала інкубаваць кладку з першага яйка, але яе самец такі клапатлівы, што сядае грэць яйка пакуль самка есць прынесеную ім здабычу. Калі самка вяртаецца і самец адлятае, яна працяглы час стаіць над яйкам, перабірае вакол яго кермазіт, але так і не сядае інкубаваць.
Што з гэтага арымаецца, убачым у бліжэйшыя дні калі яек стане больш, а потым - праз месяц - як пачнуць вылупляцца птушаняты.
Harrier - 30.03.2024 - 16:06
Ёсць 1-е яйка ў першай нішы!…
Ёсць 1-е яйка ў першай нішы!!!
Feather - 30.03.2024 - 21:39
In reply to Ёсць 1-е яйка ў першай нішы!… by Harrier
Ура!
Ура!
Harrier - 30.03.2024 - 23:17
In reply to Ура! by Feather
Мяркуючы па гіпер…
Мяркуючы па гіпер-клапатлівых паводзінах самца пад час інкубацыі і кармлення птушанят, ён той самы, што і ў мінулым годзе)
Harrier - 30.03.2024 - 12:25
Самец у 12:19 прынёс палўку…
Самец у 12:19 прынёс палёўку ў першую нішу, а самкі там няма. Пішчыць-кліча яе і не ведае што з той здабычай рабіць ужо 3 хвіліны:
Helena - 29.03.2024 - 21:43
Здравствуйте! Планируется ли…
Здравствуйте! Планируется ли включение камеры ночного видения в первой нише?
Feather - 31.03.2024 - 16:32
In reply to Здравствуйте! Планируется ли… by Helena
Здравствуйте! Постараемся…
Здравствуйте! Постараемся установить подсветку через 1,5 месяца, во время кольцевания.
Harrier - 29.03.2024 - 19:16
У 19:05 кароткая капуляцыя…
У 19:05 кароткая капуляцыя на першай нішы. Пасля яе самка пайшла перабіраць жвір-керамзіт, а потым вярнулася туды, дзе і сядзела - у першую адтуліну.