Кальцаваньне ці катаваньне?

 Сёньня бачыў цікавага лебедзя, з жоўтым ашэйнікам МС09 і металічным кальцом, нумар якога разлічыць было не магчыма. Нажаль, лебедзі на рацэ Мухавец у Берасьці перайшлі з палыньі пад мастом непасрэдна да набяражнай, дзе ходзіць больш людзей і часьцей прыносяць падкормку. Таму значную частку часу лебедзі праводзяць на лёдзе. Ледзяная корка скавала кальцо вышэйзгаданага лебедзя так моцна, што нага пачала апухаць, а сама птушка моцна храмала.

Што можна зрабіць у такіх выпадках, і хто вінаваты ў такіх з'явах - людзі, што падкормліваюць птушак, птушкі, што перакачавалі з вады на лёд, ці арнітолягі якія іх кальцуюць.

Фотаздымкі

Каментары

па кальцу бачна, што на яго снег неяк добра налепліваецца, можа алюміній, або наадварот сталь. Усе за тое каб птушкі не катавалісь, але неадразу так адбываецца. Трэба праблему вывучаць і прыстасоўвацца да птушак. Усё мяняецца і вучоныя таксама, раней каб птушак ідэнтыфікаваць і паглядзець чым яны харчуюцца - іх забівалі. Можа праз 5-10 гадоў мы таксама будзем успамінаць пра старыя недарэчныя кольцы. А чаму не злавілі яго і не знялі кальцо?  Ашэйніка выстарчыць. Тым болей калі ад кальца залежыць жыццё птушкі. Зімы нават сярэдзіны яшчэ няма...

МС09 - это очень старый лебедь, окольцованный в Венгрии. После был переотловлен в Бресте Богдановичем Ваней. Кольцо, что было на лебеде, практически стерлось, и он заменил его не белорусское. Что с ногой - не знаю. Возможно, кольцо нужно больше разжать. Пока таких случаев не наблюдалось, и лебеди спокойно переживают ношение колец, даже ошейников.