Сёньня з самай раніцы мы дамовіліся на сустрэчу з а.Яўгеніюшам Барысюком, з ласкавай згоды якога (і ксяндза-прабошча а. Антонія Ханько) да інтэрнэт-лініі касцёлу мы і хацім падлучыцца. Ён жыве ў самім касьцёле, але т.с., "на другім" паверсе. Таму, каб працягнуць кабель з паддашша, дзе за фасадам і фігурай Сьвятой Елены знаходзіцца гняздо і ўсталявана камэра, нам спатрэбілася каля 80 мэтраў кабелю!
Як і раней, гэты этап падключэньня камэры да кабелю і яго ўсталёўку адсочвалі журналісты: фотакарэспандэнт БелТА Ленаід Шчаглоў (яго выдатныя здымкі ўжо тут:
http://prosto-free.livejournal.com/160434.html#cutid1 ), а потым Гарадзенскае абласное тэлебачаньне і СТВ. Інтэрв'ю Яўгена камандзе гэтага каналу гл. на апошнім здымку.
Цікава, што пустальгі ўвесь час трымаюцца недалёка, але самка пакуль не сядзіць на гняздзе. СТВ змагло зьняць нават момант спарваньня на адным з выступаў фасаду касьцёла!
Я ж змог здалёк сфатаграфаваць самца на крыжы, які трымае Сьвятая Елена.
Заўтра адбудзецца настройка падключэньня камэры да інтэрнэту, потым - калі ўсё пайдзе добра - будзем дамаўляцца пра тэхнічныя дэталі з трансляцыяй праз сэрвер польскіх калег з STOWARZYSZENIE NA RZECZ DZIKICH ZWIERZĄT „SOKÓŁ”. Падгляды з іх камер за вандроўнымі сокаламі можна паглядзець тут: http://webcam.peregrinus.pl/pl/podglad-gniazd-na-zywo - http://webcam.peregrinus.pl/wloclawek-mpec-podglad-z-wloclawka
Калі ўсё пайдзе паводле планаў - і самка на гэтым тыдні сядзе на гняздо - трансляцыя пачнецца ўжо на пры канцы гэтага тыдня.
Запрашаем!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
aistok - 29.03.2010 - 18:01
Малайцы! Не рысходзяцца словы
Малайцы! Не рысходзяцца словы са справамi.
Feather - 29.03.2010 - 20:24
In reply to Малайцы! Не рысходзяцца словы by aistok
Harrier, я просто поражаюсь
Harrier, я просто поражаюсь вашей активности в области привлечения СМИ на всякие мероприятия! Ну уже, казалось бы, сняли один сюжет, да ещё и крупный канал это сделал - все уже знают! Так нет - на всего лишь какую-то прокладку кабеля для этой камеры надо ещё и других два привлечь, да ещё плюс и радио!!! Я в шоке! Молодцы! Вот так работать надо! Чтобы все знали)))
Завтра тянем кабель и мы! Наша камера вот-вот затранслирует в интернет! А ещё в Бресте 1 апреля начинается "неделя птиц" - представьте как круто, если можно будет уже на ёе открытии показать трансляцию пустельги он-лайн?
Harrier - 29.03.2010 - 21:35
In reply to Harrier, я просто поражаюсь by Feather
Дзякуй, сябры! Стараемся. А
Дзякуй, сябры!
Стараемся. А на здымку гэта толькі машына "Радыё", а як я напісаў, прыехалі з абласнога ТБ падсьняць сюжэт для сёньняй праграмы "Акцэнты тыдня".
Harrier - 01.04.2010 - 16:43
In reply to Дзякуй, сябры! Стараемся. А by Harrier
Учора а.Яўгеніюш Барысюк
Учора а.Яўгеніюш Барысюк сказаў, што дзякуючы камеры бачыў як і самка, і самец былі ў гнездавой нішы. На жаль, пакуль застаецца праблема з мадэмам - мадэм не бачыць камеру. А цяпер набліжаюцца Вялікодныя Сьвяты, пад час якіх у ксяндза проста не будзе магчымасьці фізічна быць у сваім пакоі ў касьцёле, таму і пра замену мадэму казаць раней за пачатак наступнага тыдня не выпадае...
Цяпер з сынам падглядвалі за вандроўнымі сокаламі з Варшавы http://webcam.peregrinus.pl/pl/warszawa-pkin-podglad-z-warszawy - як раз праз 2-3 хвіліны ад нашага падключэньня самец прынёс самцы пайку і яны замяніліся на яйках! Шкада, што ў нас не будзе гуку, бо так лёгка па крыках птушак пазнаць, што нешта там адбываецца.