Нерытуальны двубой

Зранку я сядзеў спіной да вакна за кампутарам, калі раптам пачуй характэрны трэск дразда-піскуна. Паблізу ад нашага дома гнездавых калоній гэтага віду я не ведаю, а недаедзеная рабіна за вакном нашай спальні наўрацці магла б справакаваць дразда на падобныя гукі трэвогі - ягадаў там хаця засталося і шмат, але яны пачаргнелі і наўрацці надаюцца да спажывання, тым больш бойкі за іх.

Таму пасля чарговай серыі гукаў я вызірнуў праз вакно і не пашкадаваў: зусім побач, на пасажаных мной некалькі гадоў таму дрэвах і кустах адбывалася сапраўдная бойка двух драздоў паміж сабой. Нічога падобнага раней ні ў гэтага віду, ні ў іншых я яшчэ не бачыў, таму што працягвалася гэта зацята і сур'ёзна, без надзеі на кампраміс ці здачу пазіцыі кім-небудзь з байцоў.

Яны кідаліся адзін на аднаго з адкрытымі дзюбамі і на зямлі, і на галінках на рознай вышыні, звальваліся, разляталіся на невялікую адлегласць на секунду-дзве і зноў біліся! Час ад часу раздавалася характэрнае патрэскванне, хвост уздымаўся ўгару і дзёргаўся разам з характэна апушчанымі ў драздоў крыламі, а адкрытая дзюба пэўна дапамагала кампенсаваць недахоп кіслароду, ну і сама па сабе такая птушка з адкрытай вострай дзюбай выглядала, канешне, страшней.

Пры мне два разы у дразоў вырываліся і ляцелі з ветрам па 1-2 дробных пёрка, а адзін раз, напэўна пасля ўдара дзюбай недзе ў спіну, з адной з птушак пасыпаліся некалькі дробных пер'яў. Пасля гэтага яны разляцеліся на некалькі секунд і я ўбачыў ... трэцюю птушку! "Самка" - адразу мільганула думка. "А перад ёй - прэтэндэнты на яе ўвагу і ўзаемнасць". Яна спакойна, як рэферы пад час двубою, сядзела троху вышэй і збоку ад байцоў. Але хутка не пашанцавала і ёй - адзін з самцоў (?) падляцеў і дзюбнуў недзе зверху і яе, тады бойка пачалася ізноў, у гэты раз усе тры птушкі адляцелі ўбок ад мяне так, што працягу і заканчэння я ўжо не мог бачыць.

Раней я не раз бачыў бойкі вераб'ёў і сініц, але самыя адказныя і блізкадыстанцыйныя часткі бойкі заўсёды заканчваліся на зямлі праз секунды пасля пачатку і птушкі разляталіся, зразумеўшы хто ў гэты раз мацней ці проста быў неправы, задзіраючы без сур'ёзных аснаванняў на тое суперніка.

Тут жа бойка драздоў выглядала як паядынак на знішчэнне раўных сабе па сіле, воле да перамогі і абставінах байцоў. Чаму яна адбылася менавіта так безкампрамісна, як і чым скончылася і хто насамрэч быў той трэцяй птушкай можна толькі здагадвацца. Але такое не забываецца.

 

 

Каментары

Дмитрий, интересное наблюдение, борьбы двух самцов за самку…

До последнего времени бытует мнение о том, что фактором, определяющим внутривидовую борьбу, способствующим эволюции, является половой отбор. О бое самцов за самку, во время которого самка поджидает победителя, начиная с Шероле (1829), Робернота (1843) бытует до наших дней, при котором гибли оба самца оленей или один из самцов зайцев. В России сторонники полового отбора в эволюции А.Н.Северцев, А.В.Яблоков и Н.В.Тимофеев-Рессовский, В.Песков, И.Затевахин и многие другие эту сказку выдают за истину.  В природе существует обратная корреляционная зависимость — чем крупнее самец, тем хуже у него развита воспроизводительная способность. Нередко локомоторный половой рефлекс преследования бывает ясно выражен у самца, не способного ко всем остальным половым рефлексам. У них возникает запредельное половое торможение и возбуждается центр ярости, начинаются драки, причем в драках участвуют самые крупные самцы, которые в течение нескольких дней дерутся между собой, доходя до изнеможения, резко худеют, часть из них гибнет, а оставшиеся в живых выпадают из случки. В драках участвует не более 10–12% самцов, если бы более 20% самцов дрались из-за самок, то это была бы не случка, а убийство. Около 88% самцов, не участвующих в драках, с различной интенсивностью кроют маток…

Если до последнего времени в представлении об эволюции животного мира ведущая роль отводилась внутривидовой борьбе, основанной, в частности, на половом отборе, то это представление следует пересмотреть.

И.А.Тапильский, профессор Воронежского ГАУ

http://www.fadr.msu.ru/rin/sheep/tapilski.html

Дзякуй, але што насамрэч стала прычынай такой зацятасці драздоў я не ведаю. Да таго ж знешне самцы ў іх не адрозніваюцца ад самак і таму якога полу птушкі там былі таксама толькі маё праўдападобнае ўяўленне і інтэрпрэтацыя іх паводзін.

А наконт ролі таго ці іншага ў эвалюцыі меркаваць дакладна складана, думаю што ў розных відаў можа быць па рознаму і нават інакш у розны час іх фармавання і існавання. Хаця аргляд цікавы і, канешне, мае права на існаванне.

Так, шмат яшчэ таямніц у прыродзе. Мне імпануе, што сучасныя вучоныя навукова абвяргаюць многія ілжывыя догмы, у тым ліку і савецкія. якімі ўвесь час забівалі нам у галовы, спасылаючыся на неабгрунтаваную фразу: "Гэтага не можа быць, таму што гэтага не можа быць ніколі..."