Як і ў мінулым годзе, мы маем цяпер магчымасьць сачыць за жыцьцём сокалаў-пестэльгаў, якія пачынаюць будаваць гняздо за статуяй Сьвятой Алены на Бернардынскім касьцёле ў цэнтры Гродна.
Адбываецца гэта дзякуючы ласкавай згодзе ксяндза-пробашча а. Антонія Ханько і дапамозе ксяндза а. Яўгена Барысюка. Пробашч наавт пагадзіўся - калі спатрэбіцца - адкласьці рэмонт статуі апякункі сакалінага гнязда - Сьвятой Алены - да моманту выляту з гнязда птушанятаў. Нагадаю, што ў мінулым годзе з яго вылецелі 6 сакалятаў.
Сёньня ўпершыню атрымался ўбачыць і запісаць самца Стэфана і самку Алену на будучым гняздзе - самка больш упарадкавала - але неяк даволі хаатычна - месца вакол гнездавой ямкі, самец жа прысядаў у яе і стаскваў больш прыкметныя кавалкі на яе край.
былі яны абодва на гняздзе лічаныя хвіліны.
Аднак самі паглядзіце першыя відэа з будучага гнязда, якія мы запісалі ў гэтым годзе:
На здымках:
як усталёўвалі камеру ў гэтым годзе + прыкладны выгляд горада амаль з гнязда
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 06.04.2011 - 11:49
Толькі што патэлефанаваў
Толькі што патэлефанаваў Дзіма Харковіч, які цяпер служыць у беларускім войску ў Менску.
Ён прапануе менскім бёдуотчарам ды фатографам паглядзець на пару пустальгі, якая будуе гняздо на цементным заводзе ў м-не Шабаны на вул.Сіліцкага. Ён цяпер назірае за імі - лятаюць на вышыні м 10-15 - як раз здымаць.