Сокал-пустальга ў Гродна 06-04-2011: трэніроўка інкубацыі / Kestrels in Hrodna: training of incubation + VIDEO

 

 Другі дзень назіраньняў з дапамогай камеры на касьцёле.

 

У пачатку 10 гадзіны самка прабыла на гняздзе 6 хвілін, праз хвіліну на гняздо прыляцеў самец, літаральна прабег праз нішу і зьнік. Як бы спраўджваў –ці не зьнесла самка яйка за гэты час? Аднак праз некалькі секундаў вярнуўся, прысеў у ямку і праз 1,5 хвіліны адляцеў.

Праз гадзінку самец прыляцеў і прабыў на гняздзе 8 хвілін.

У абед самка прабыла на гняздзе 26 хвілін – прысядала ў ямку, перабірала кавалкі каля яе і проста стаяла і круцілася каля гнязда.

Цікава, што прыкладна праз 2 гадзіны самка зноў правяла на будучым гняздзе 27 хвілін – трэніравалася інкубаваць яйкі ў ямцы.

З 18 да 19.30 нікога не было, потым на некалькі секунд прыляцеў самец.

Пасля 19.40 я перастаў запісваць відэасігнал.
 

 

Каментары

  07.04 птушкі,  хаваліся ад ветру і дажджу на сцяне касцёла. Калі дождж спыняўся, самец час ад часу адлятаў, а самка сядзела забіўшся ў куток.  Было добра відаць, што надвор'е ім не спадабаецца. Цікава,  а чаму яны ніколі ў гняздзе сваім не хаваюцца ад  дрэннага надвор'я?

Я паглядзеў запісы з учорашняга дня. Атрымліваецца, што самка сядзела за статуяй больш гадзіны. выглядваючы з-за яе - з 15.46 да 16.52 - як раз, калі йшоў моцны додждж (?).