Пустальга ў Гродна - як птушанят стала 3, а потым 4 (+VIDEO) / Kestrel in Hrodna: How male try to feed nestlings

Спачатку хачу прапанаваць Вашай увазе найлепшы фільм, які атрымалася зняць за 1,5 сезона падгляду за гарадзенскім гняздом. Фільм доўгі - 26 хвілін, для мяне набольш цікавы я першыя прыкладна 10 хвілінаў. Але глядзець за жыццём на гняздзе можна доўга.

І фільм гэты пра тое, як

Самец пустальгі прыенёс грызуна і прапануе яго малюсенькім птушанятам, якія не могуць яшчэ есці самастойна. Нарэшце самка бярэ гэта на сябе і корміць малых...

The 2nd season of observations by IP-camera.

It is nice 26 min video about life of Kestrels. When male bring a vole and giving it 3 times for the small nestlings, but they are too small to eat it by themselves and finally female take it and feed them with small peaces... Video made for www.birdwatch.by on the nest on catholic church in Hrodna, Western Belarus 15-05-2011

 

Самка стараецца грэць 2 маленькіх птушанят і 4 яйкі. Але малыя не вельмі хочуць быць пад самкай...  Гродна, Беларусь, касцёл бернардынцаў, 15-05-2011.

The 2nd season of observations by IP-camera.

Small nestlings do not want to be under female of Kestrel. Video made for www.birdwatch.by on the nest on catholic church in Hrodna, Western Belarus 15-05-2011

Трэці малы з'явіўся каля 19 гадзін 15.05.

 16-05 атрымалася глядзець за гняздом з самага ранку.

У 7:26 на гняздзе было яшчэ 3 малых. У 7:46 прыляцеў самец Стэфан, адразу за ім самка Алена з пайкай, Стэфан прабег праз гнездавую нішу і адляцеў.

Самка зранку корміць 3 маленькіх птушанятаў.  Гродна, Беларусь, касцёл бернардынцаў, 16-05-2011.

Female of Kestrel feeding 3 small nestlings in the morning.  Video made for www.birdwatch.by on the nest on catholic church in Hrodna, Westеrn Belarus 16-05-2011

У наступны раз малыя не вельмі хочуць есці - нядаўна ж сьнедалі!

Праз 2 хвіліны яны ўжо не рэагуюць на ежу і самка садае іх грэць.

 

У 14:28 Стэфан прынёс мышападобнага грызуна =мгр і заставіў на гняздзе.

У 15:23 і 15:30 Алена ўставала на гняздзе і трошкі хадзіла, але пайку не чапала. У 16:09 ўзляцела  да камеры, дзе на выступе пад камерай ўзяла прыхаванага мгр і стала карміць малых.

Другі сезон назіраньняў за гняздом пустальгі з дапамогай ІР-камеры.

Самка корміць 3 маленькіх птушанятаў  прыхаванай палёўкай.  Гродна, Беларусь, касцёл бернардынцаў, 16-05-2011.

Female of Kestrel feeding 3 small nestlings by caching vole.  Video made for www.birdwatch.by on the nest on catholic church in Hrodna, Western Belarus 16-05-2011

У 16:18 Алена паклала неадедзеную заднюю частку палёўкі назад пад камеру і села на малых і яйкі.

У 16:39 былі ўжо 4 птушаняты.

 Female of Kestrel leave 4 small nestlings + 2 eggs

Фотаздымкі