У панядзелак, 21.05.2012, калі я па дарозе ва ўніверсітэт мінаў студэнцкі гарадок, я заўважыў у небе недалёка ад інтэрнатаў невялікую птушку. Па характэрнаму палёту вызначыў, што гэта пустальга. А па колеру хваста вызначыў, што паляваў самец - хвост быў шэры з чорнай каймой (на відэа не бачна - здымаў на камеру тэлефона). Пустальга некалькі разоў "завісала", адзін раз плаўна апусцілася на зямлю. Зрабіўшы пасля спробы палявання (удалай ці не - не бачыў) некалькі віткоў гіганцкай спіралі ў паветры, птушка праляцела над дахам аднаго з інтэрнатаў і знікла з вачэй. Самец, можа, сямейны? Ці халасты? Невядома. Дарэчы, для мяне гэта быў новы від (і такое бывае ;) ). Садзяюся, што пустэльгі ўсё ж гняздуюць недзе ў Мінску, каб сустрэчы такія адбываліся часцей.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
biot - 07.06.2012 - 19:16
Falcon, так і есць, на відэа
Falcon, так і есць, на відэа пустальга. У Мінску яны гняздуюць, гэта не адкрыцце. Наконт гэтага самца цяжка адказаць, ці ен халасты альбо з птушанятамі. Трэба назіраць больш: ці есць ен здабытых грызуноў на месцы, альбо нясе куды. На будынку бачны нейкія вентыляцыйныя шахты па-над вокнамі. Можа, там і жыве.
Falcon - 19.06.2012 - 19:27
Паважаныя карыстальнікі,
Паважаныя карыстальнікі, падкажыце, калі ласка, як правільна ўстаўляць відэа у назіранні і каментары, каб атрымоўвалася "акенца" прама на вэб-старонцы сайту, каб можна было прама з яе глядзець запіс, а не толькі спасылка на ю-туб?
Apus - 19.06.2012 - 19:48
In reply to Паважаныя карыстальнікі, by Falcon
Вось так
Вось так
Falcon - 19.06.2012 - 19:50
In reply to Вось так by Apus
Апус, выбачайце, не
Апус, выбачайце, не зразумеў.
Apus - 19.06.2012 - 20:03
In reply to Апус, выбачайце, не by Falcon
Вось як на скрыншоце. У форме
Вось як на скрыншоце. У форме каментара трэба выключыць тэкставы рэдактар і дадаць спасылку.
Harrier - 19.06.2012 - 20:00
In reply to Апус, выбачайце, не by Falcon
Пад акном відэа ёсьць кнопка
Пад акном відэа ёсьць кнопка Share (Share or Embed this video)
Націскаеце яе i Embed
Пазначаеце птушачкай - Use old embed code
потым капіруеце "стары код устраіваньня"
Пад акном каментараў націскаеце Выключыць тэкставы рэдактар, устаўляеце скапіраваны код і націскаеце Уключыць тэкставы рэдактар.
Павінна з'явіццца акно з відэа. Тое самае пад здымкамі ці ў Нашых назіраньнях.
Falcon - 19.06.2012 - 20:23
Ура, атрымалася! Harrier,
Ура, атрымалася! Harrier, Apus, дзякую!