Пустальгі зноў выляцелі з вежы касьцёла бернардынцаў!

У мінулым годзе некалькі дзён на крыжы самай высокай вежы касьцёла сядзелі 4 маладых пустальгі. І да іх вылета я шмат разоў бачыў дарослых птушак. У гэтым жа годзе дарослых я не бачыў аніразу. Мая жонка і сын адзначылі сакалоў па данму разу ш чэрвені. Але я думаў, што ў гэтым годзе яны там не гняздуюць. Тым больш галоўную вежу пафарбавалі ў новыя колеры, некалькі дзён яна была ў рыштаваньнях. Якія птушкі маглі б насіць птушанятам ежу пад час рэстаўрацыйных прац?

Аднак птушкі ізноў здзівілі сваімі здольнасьцямі да выжываньня ў  горадзе! І сёньня ўвечары я выпадкова ўбачыў на тым самым крыжы на самай высокай вежы касьцёла дзьвюх птушак. Адна амаль адразу адляцела, а другая спрабавала ўтрымацца супраць ветру, а потым сядала на розныя выступаючыя часткі вежы. Прыйшлося схадзіць за фоцікам і зрабіць некалькі тэхнічны' здымкаў.

Сокалы на аўтэнтычных будынках выглядаюць выдатна!