Самы смелы кулічок - VIDEO

                  Гэты маленькі кулічок стаў сапраўднай “зоркай” сёлеташніх восеньскіх дзён назірання за птушкамі на Гарадзеншчыне. Не кожны кулік паводзіць сябе на столькі адважна і падпускае да сябе блізка. А гэты малы кіркун (Calidris minuta) падпускаў усіх ахвотных аматараў птушак да сябе ледзь не на метр! Гэта сапраўды самы смелы кулічок з усіх тых, якіх мне даводзілася бачыць…