Невялічкая гісторыя пра кальцо... (працяг)

28.09.2009 - 14:16 | Kiolk

   Неяк нечакана прыйшоў адказ па куліку-цякуну са шведскім кальцом, якога мы злапалі ў траўні гэтага года на біялагічных сажалках "Азота". Першую частку нашага расповяда можна прачытаць тут.

    Дык дзе ён быў акальцаваны? Як высветлілася ў VÄSTERBOTTENS LÄN, UMEÅ, VILLANÄS. Увёўшы каардынаты ў праграму "Планета Зямля", атрымаў, што гэтая мясціна знаходзіцца дзесці ў цэнтральнай Швецыі. Пашукаў трошкі ў нэце, атрымалася сабраць колькі інфармацыі пра мясціну VILLANÄS.

     Гэта прыродаахоўная тэрыторыя плошчай 1890 га ў дэльце ракі Умээльва, заснаваная ў 2008 г. у 6 км. ад горада Умэ, што знаходзіцца на узбярэжжы "Ботнического залива". Заказнік, большасць плошчы якога займае вада, сустракае наведвальнікаў багатай флорай ды фаўнай. Гэтая мясціна сапраўдны рай для птушак. У залежнасці ад ўзроўню вады, адкрываюцца розныя плошчы плёсаў і пясчаных вастравоў, якія багатыя разнастайнай ежай для птушак. Таму ў весну ды восенню, тут спыняюцца дзясяткі тысяч мігруючых птушак. Чымсці мясціна нагадвае Тураўскае балонне.

   Калі злучыць кропку кальцавання (VILLANÄS) і месца пераадлова (Сажалкі "Азота") то атрымоўваецца адлегласць у 1131 км. Вельмі цікавы факт, што птушка была пераадлоўлена без 2 дзён праз 3 гады (акальцавана 18.05.2006 - пераадлоўлена 16.05.2009). Таму, можна сцвярджаць, што цякуну не меней за 4 гады. 

   Вось такія цікавыя дадзеныя дае кальцаванне птушак. Хоць па адным вяртанні, яшчэ нельга ўпэўнена сцвярджаць штосьці, аль з пэўнай долей можна казаць, што частка кулікоў-цякуноў, якія сустракаюцца ў траўні на сажалках "Азота", трымае свой шлях на поўнач Швецыі.

 

Фотаздымкі

Каментары

Сапраўды цікава! А птушку акльцавалі ў Швэцыі пад час міграцыі ці на гнездаваньні?

Ў тых птушак, што ляцяць праз Гарадзеншчыну могуць быць іншыя шляхі міграцый, чым у "тураўскіх".

Калі на міграцыі, то ўжо не так цікава - бо куды яна далей паляцела і гнездавала невядома. Можа і 10 км, а можа яшчэ тысячу...

У гэтым і ёсьць асноўны недахоп адлову птушак на міграцыі. Бо маем толькі 2 кропкі на яе міграцыйным шляху, але гэтага да цэлай карціны жыцьця вельмі далёка.

пусть так, но всё равно очень интересно.

kiolk, уделяй больше времени кольцеванию и не обязательно гонятся только за "проектными" бекасами.