Нашы назіранні
Паляванне малага арляца пешкі = Hunting of LS Eagle by walking + VIDEO
11.06.2014 | HarrierНапэўна многім пашчасціла назіраць, як малы арлец палюе, ходзячы па зямлі.
Хутчэй за ўсё так можна без асаблівых цяжкасцяў злапаць амфібій.
Я таксама назіраў гэты тып палявання некалькі разоў, але сфатаграфаваць і зняць гэта на відэа атрымалася ўпершыню.
Мы пад'ехалі на параўнальна блізкую адлегласць да птушкі, якая ўжо палявала такім чынам на поле шматгадовай травы паміж вв.Масткі і Перасельцы на Гарадзеншчыне:
Шарик
01.06.2014 | IouriПасмурным дождливым вечером на краю поля наблюдал небольшую птичку. Она сидела на ветке дерева и "чирикала". Я решил, что это молодой щегол, но не уверен. Может кто-нибудь подскажет, кто это? Снимок сделан 31 мая 2014 г. окр. дер. Свериново, Столбцовский р-н.Чытаць далейШэрыя кугакаўкі Румлёўскага парку - VIDEO
23.05.2014 | BlackbirdШпацыруючы раніцай праз Румлёўскі парк (Гродна) выпадкова натрапіў на пару шэрых кугакавак (Strix aluco). Спачатку заўважыў адну дарослую птушку, якая бязшумна пераляцела з аднаго дрэва на другое. Затым убачыў маладога злётка, які ўвесь час пералятаў і выдаваў кароткія пазыўкі. Яшчэ праз пару хвілін падляцела і другая дарослая птушка...
Чытаць далейМае Падкаменкі
19.05.2014 | Проніч18 траўня 2014. Блужанскі с/с, Пухаўшчына.
У слове падкаменка адчуваецца семантычная сувязь з будоўляй, будаўнікамі. І не дарэмна, бо менавіта падкаменкі ўмела знаходзяць сховы сярод пазбаўленых ужытку абломкаў сьценаў, бятонных блокаў, а таксама пасярод каменьня і цэглы - усё гэта прывабныя месцы для іх гнёздаў. Цяперашняй вясной такія блокі хутка прагрэліся, што спрыяла раньнім вывадкам. Тры здымкі гэтага назіраньня паказваюць, як папераменна самец ды самка кормяць сваіх дзетак. Каб адвесьці маю цікавасьць, птушкі спрабуюць прывабіць мяне ў зусім іншы бок, таму хаваюцца ў траве. Дзе б не былі - у рэшце рэшт, яны вяртаюцца да адтуліны ў бятоннай пліце, да т.з."галасавіка". Туды не трапляе вада нават у навальніцу.
Месьціцца гняздо пасярод груды будаўнічых адыходаў, што побач з адноўленымі будынкамі калгаснай фермы. Кожны дзень побач з грудай праганяюць статкі кароў пастухі. Бойкае месца - не перашкода.
Пакідаючы месца сховы, ня лішнім будзе й азірнуцца.
Чытаць далейПрыемныя нечаканасці + VIDEO
06.05.2014 | BlackbirdТолькі пад’ехалі да балота Грайна, як заўважылі, што нізка над вадой вёртка пікіруе сокал-кабец (Falco subbuteo). Адразу новы від для Грайна... Вось з такой нечаканай сустрэчы пачалася наша мінулая нядзельнай экскурсія на птушак (04.05.2014). Ня гледзечы на невясёлы прагноз надвор’я і адчувальную прахлоду было сонечна і ясна. У яркіх прамянях ранішняга сонца балота ажывала і налівалася фарбамі рознага адцення.
Некалькі панарамаў тут:
http://www.dermandar.com/p/ehhoMO/niomanskaja-svislach-balota-hrajna-02
http://www.dermandar.com/p/cjqdif/niomanskaja-svislach-balota-hrajna-03
http://www.dermandar.com/p/bFKJgF/niomanskaja-svislach-balota-hrajna-04
http://www.dermandar.com/p/dzKYVD/niomanskaja-svislach-balota-hrajna-08
Як высветлілася, наш сокал быў не адзін. Хутка ў небе заўважылі яшчэ двух птушак. Потым адзін з кабцоў сеў адпачыць на паўвысахлае дрэва (нажаль з-за адлегласці відэа выйшла не самае ўдалае).
Чытаць далейСапраўдны пір - Everybody is welcome!
02.05.2014 | HarrierПад час чарговага выезду на Свіслач у мінулую нядзелю нас здзівіла вялікая колькасць баталёнаў, групкі і нават хмаркі якіх былі амаль паўсюль: і на нёманскіх берагах, і ў азіміне параўнальна далёка ад берагу:
Галоўная (?) прычына гэтага выявілася даволі хутка - паўсюль на расліннасці і нізка ў паветры над ёй сядзелі і ляталі мільёны і мільярды камароў - цэнтнеры ці нават тоны біямасы:
Зразумела, што птушкі ахвотна карысталіся з гэтага шчаслівага збегу абставін!
Аднак праз два дні мы былі ўражаныя нашмат большай колькасцю камароў вакол вадасховішча - яны сапраўды былі паўсюль: на сухой кукурузе
на пластыкавай паверхні намёта для выдачы папераў рыбакам:
на бетоннай паверхні прыбудовы:
Чытаць далейЭкскурсія ў “птушыны рай”+VIDEO
28.04.2014 | BlackbirdСотні балалёнаў (Philomachus pugnax), белашчокія рыбачкі (Chlidonias leucopterus), малыя крычкі (Sterna albifrons), белашчокая казарка (Branta leucopsis), скапа (Pandion haliaetus). І гэта толькі зусім сціплы спіс відаў тых птушак, якіх удалося пабачыць пад час мінулай нядзельнай экскурсіі (27.04.2014)
Першы наш прыпынак – вадасховішча ля в. Дарошавічы і Дзекалавічы. На выступаючых з вады дрэвах дружна адпачывалі вялікія бакланы (Phalacrocorax carbo):
Чытаць далейДапамажыце вызначыць арла
28.04.2014 | Yavorets TСёння ў Гродзенскім раёне назіралі малога арляца, які праляцеў над нашай машынай і недалёка ад ускрайку лесу стаў падымацца, пад ім аказаўся яшчэ адзін арол.
З-за таго, што было далекавата для добрых здымкаў другой птушкі, ён быў зроблены толькі адзін:
Хвост у птушкі дзіўнай для арла, ромбападобнай формы:
Калі ласка, дапамажыце вызначыць птушку.
Ястребиная сова на Гомельщине январь 2014
10.04.2014 | PeregrinusВот такая встреча была (не у меня, выясняю все подробности) в январе в Гомельской области в Жлобинском районе урочище Синицы (район карьера Вирский).
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=281917841977275&set=pcb.281918301977229&type=1&theater
Вароны і сарокі: мінскі варыянт
06.04.2014 | AVЯк і ў мінулым годзе, вырашыў палічыць гнёзды варон і сарок вакол свайго дому. Па водгуках калег з Заходняй Еўропы, ў Беларусі склалася досыць унікальная сітуацыя, калі гэтыя абодва віды яшчэ гняздзяцца ў гарадах побач.
Красавік - найлепшы месяц для ўліку занятых гнёзд. Патрабуецца бінокль (можна і без яго, але каб заўважыць птушку ў некаторых гнёздах - не перашкаджае), схема квартала з дамамі (ці раздрукоўка з Гугла), ручка і 1-2 гадзіны часу. Вароны ўжо сядзелі на яйках, а сарокі трымаліся побач пабудаваных/занятых гнёздаў. У 2013 у маім квартале было 7 вароньіх і 6 сарочых гнёзд (13 тэрыторый). Прыйшлося наведаць некаторыя гнёзды яшчэ 2 разы, каб упэўніцца, ці занятыя яны. У 2014 у квартале налічыў пакуль 10 гнёздаў варон і 4 сарокі. Некаторыя новыя гнёзды варон пабудаваны проста на старых сарочых.
Некаторыя гнёзды варон цяжка ўбачыць, затое іх выдаюць паводзіны птушак. Самцы дзяжураць каля гнёзд і заўважыўшы такога стоража, пачынаеш шукаць гняздо ўважлівей.
Пакуль толькі ў мінскіх варон я ўбачыў хітрасць гнездавання на спілах тапалёў. Такія гнёзды маюць вельмі ўстойлівае аснаванне, іх цяжка заўважыць (часам знаходзіў іх выпадкова, праз некалькі дзён пасля ўліку), хвост птушкі на іх часам закрываецца тоўстымі галінамі, гняздо невялікае. Гл. фотаграфію з хвастом вароны, зробленую сёння мабільнікам.
Чытаць далей
КАМЕНТАРЫ