Ў пачатку студзеня закончыўся працэс перад гродзкім судом Łodzi-Widzew ў справе знішчэння гнёздаў свіргулёў пад час ўцяплення аднаго з мясцовых дамоў. Суд прызнаў рацыю абаронцам птушак, але шанец на тое, што яго вырак прымусіць задумацца магчымых паслядоўцаў абвінавачанай, уяўляецца невялікім.
Аб гэтай справе мы ўжо пісалі: Свіргулі пад аховай закону – працэс у Лодзі
Нагадаем, што паводле званкоў шматлікіх жыхароў будынку, кіраўнічка кааператыву іх дому пад час рамонтных работ парушыла заканадаўства аб ахове прыроды, бо адтуліны ў гнёзды свіргулёў і кавак былі проста замураваныя.
Пад час судовага працэсу стала вядома, што пасля паведамленняў жыхароў дому, рэгіянальнае агенцтва аховы наваколля (RDOŚ), патэлефанавала ў праўленне кааператыву. Пад час размовы даведаліся, што апошняе не збіраецца прытрымлівацца прапісаных у законе працэдур. А менавіта: праўленне павінна падаць заяву з просьбай згоды на турбаванне птушак у гнездавы сезон, папрасіць правесці орніталагічную экспертызу, а калі гнездаванне пад час яе будзе сцверджана, прасіць згоду на знішчэнне гнёзд і стварыць адпаведную колькасць гнездавых месцаў замест знішчаных. Аднак прадстаўнічка праўлення кааператыву разам з кіраўніком рамонтных работ самастойна “даследавалі” паддашша і не заўважылі ні птушак, ні іх гнёзд. Таму і замуравалі частку птушак на іх гнёздах, а іншая частка была птушкамі кінутая.
У верасні 2009 году, калі паліцыя ўжо даследавала справу, пані з праўлення замовіла орніталагічную экспертызу, ў якой, між іншым, было рэкамендавана купіць і развесіць пад дахам гнездавыя скрыні для свіргулёў. Што і было зроблена ў кастрычніку.
Дзякуючы гэтым абставінам, суд палічыў магчымым зрабіць абвінавачванай толькі папярэджанне, хаця і палічыў яе віну ў парушэнні адпаведнага закону цалкам даказанай.
Здымак чорнага свіргуля Дзьмітрыя Якубовіча
Паводле www.lodz.gazeta.pl праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ