Вядомы прадуцэнт оптыкі для назіранняў за птушкамі падвёў вынікі конкурсу Swarovski’s Digiscoper of the Year 2009. Сярод сотняў здыкмаў, дасланых на конкурс, журы адабрала найлепшыя працы яшчэ асобна і для ўдзельнікаў з Вялікабрытаніі. Digiscoping, або здымкі лічбавымі фотакамерамі не з дапамогай доўгафокусных аб’ектываў, а праз трубу-тэлескоп, вельмі папулярныя асабліва для дакументацыі рэдкіх ці залётных відаў птушак па ўсяму Свету. Зрабіць добры мастацкі здымак такім чынам нашмат цяжэй.
У міжнародным конкурсе перамог Хуан Антоніа Гарсія Перез (Juan Antonio Garcia Perez) з Гішпаніі, у якасці ўзнагароды ён атрымае камплект для дыджыскопінгу ад Swarovski Optik, які складаецца з тэлескопу і адаптэра для камеры.
Другое месца са сваім здымкам заняў Андрэас Босі (Andreas Bossi) з Італіі, які ўзнагароджаны біноклем EL 42. На трэцім апынуўся яшчэ адзін гішпанец – Мануэль Эстэбанез (Manuel Estébanez) – ён атрымаў кішэнны бінокль.
Пераможцы конкурсу сярод дыжджыскопераў Вялікабрытаніі мелі сёлета не надта вялікую канкурэнцыю – ўсяго 22 аўтары. Пераможца ў гэтай катэгорыі атрымаў £700, за другое і трэцяе месца выплацілі ўзнагароды ў £400 і £300 адпаведна.
Кампанія Swarovski Optik будзе працягваць конкурс на лепшы здымак, атрыманы з дапамогай дыджыскопінгу і сёлета.
Здымкі брытанскіх фатографаў можна паглядзець тут: www.digiscoperoftheyear.co.uk
Лепшыя міжнародныя тут: http://2009.digiscoperoftheyear.com
На здымку - Малая белая чапля пераможцы 2009 года
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую ж тэму:
Сайт нумар 1 сярод праектаў, прысвечаных назіранням птушак, падвёў вынікі свайго фотаконкурсу
Гродзенскі абласны фотаконкурс “НАШЫ ПТУШКІ-2010”
Вынікі фотаконкурсу брытанскіх анімалістаў
Найлепшыя здымкі дзікай прыроды на выставе ў Лондане і он-лайн
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ