Чарговая, ужо 21-я ‘гонка за птушкамі’, якая з 2011 году адбываецца ў розных месцах краіны на працягу 12 гадзін, з 6 раніцы да 6 вечара, сёлета сабрала толькі 6 каманд. Гэта найгоршы вынік за ўсе гады правядзення чэмпіянатаў у Беларусі. Негледзячы на гэта, большасць каманд маглі або рэальна прэтэндавалі на першае месца.
Такім чынам, у ХХІ адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі перамагла каманда ‘Расправь крылья’ (Іна Субоціна, Андрэй Бородин, Наталья Бачурынская, Вольга Кандрацюк), якая за 12 гадзін адзначыла 127 відаў птушак на поўдні Беларусі. Гэта вельмі добры вынік - нагадаем, што ў 2022 годзе каманда ‘Troglodytes’ усталявала новы рэкорд чэмпіянатаў ў 132 адзначаных віды.
На другім месцы са 115 відамі ў спісе апынулася каманда «Отличная», на трэцім – каманда «Soloвейки» са 103 відамі, абедзьве выступалі на поўдні краіны. Усе іншыя каманды паасобку адзначылі менш, чым па 100 відаў птушак: каманда «60» - 98 відаў, каманда «Rara avis» - 94 і Дрымцім - 68.
У Журы BirdRace-2024 працавалі праф. Міхаіл Нікіфараў (акадэмік НАН Беларусі), праф. Васіль Грычык і дацэнт Віталій Сахвон (абодва - біяфак БДУ).
Дзякуй усім удзельніцам і удзельнікам, віншуем пераможцаў і прызёраў!
Паводле www.birdingbelarus.by
На здымку – каманда ‘Расправь крылья’ – чэмпіёны 2024 году
На гэтую тэму:
BirdRace-2023: Troglodytes пацвердзілі свой статус са 130 відамі ў спісе + Табліца з відамі за ўсе гады Чэмпіянатаў
Дадатак | Памер |
---|---|
Агульны-спіс-відаў-птушак_-адзначаных-на-BirdRaces-у-2004-24.xls213 КБ | 213 КБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ