Тэхналагічная рэвалюцыя INTERING у адсочванні міграцый нават невялікіх птушак

Для вывучэння перамяшчэнняў, у асноўным сезонных міграцый птушак, выкарыстоўваюцца ўсё больш цікавыя і тэхналагічныя ідэі. Прычым яны з часам становяцца ўсё больш таннымі, прылады - больш лёгкімі і дробнымі ў памерах і таму пашыраюць сваё выкарыстанне і на большай колькасці відаў, і на большыя тэрыторыі. Прычым не варта забываць, што і масавае кальцаванне птушак узнікла не так даўно - у 1899 г..

Аднак каб атрымаць інфармацыю пра акальцованную птушку, яе трэба злавіць або сфатаграфаваць з адпаведнай адлегласці. Для многіх з іх гэты момант так ніколі і не адбываўся. У апошнія дзесяцігоддзі стала магчымым выкарыстоўвываць для адсочвання розныя тэхналагічныя прылады: геалакатары, лоджэры і спадарожнікавую тэлеметрыю, а таксама камбініраваную сістэму GSM-GPS перадатчыкаў (якія успрымаюць каардынаты і іншыя параметры ад спадарожнікаў, але сігналы перадаюць як СМС-паведамленні дзякуючы сеткам мабільных аператараў). Але акрамя абмежаванняў, звязаных з дакладнасцю геалакатараў, яшчэ неабходна і  пераадлавіць птушак з гэтымі прыладамі, каб мець магчымасць спампаваць інфармацыю з іх. Лоджэры і перадатчыкі нашмат больш дакладныя, аднак усё яшчэ важаць параўнальна шмат і шмат каштуюць.

Таму некалькі гадоў таму была прыдумана іншая схема адсочвання перамяшчэнняў птушак (і матылёў) з малай вагой, найбольш распаўсюджаная ў Паўночнай Амерыцы - MOTUS. Радыё-тэлеметрыя ў сістэме Мотус – адзін з самых старых метадаў, які выкарыстоўваецца для сачэння за перамяшчэннямі жывёл. Сістэма Мотуса ўнікальна ў тым сэнсе, што радыёсігнал не дасылаецца меткай ці перадатчыкам пастаянна, а толькі калі жывёла знаходзіцца ў радыюсе дзейнасці хаця б адной прыёмнай станцыі, якая, у сваю чаргу, перасылае атрыманы сігнал на Цэнтральны сервер. Дзякуючы гэтаму, меткі Мотуса значна меншыя, лягчэйшыя і не патрабуюць моцных батарэй. Усё гэта цягне за сабой і параўнальна невялікія кошты перадатчыка і магчымасць іх выкарыстання на параўнальна дробных жывёлах. На сёння памер і кошт адной меткі параўнальны з самымі невялікімі геалакатарамі, аднак у адрозненне ад апошніх, даследчыкі атрымліваюць вельмі дакладныя каардынаты месцазнаходжання пазначанай жывёлы і для гэтага няма неабходнасці злавіць яе, каб сцягнуць з прылады запісаныя ёй дадзеныя.

На сённяшні дзень Мотус актыўна развіваецца і ўжо размешчаны больш, чым тысяча прыёмных станцый. Аднак акрамя іх нераўнамернага размяшчэння па планеце (найбольш колькасць і шчыльнасць прыёмных станцый існуе ў Паўночнай Амерыцы), застаецца праблемным іх кошт - адна станцыя каштуе некалькі тысяч даляраў.
Польская кампанія Interrex - rings & telemetry прапанавала вельмі падобнае, але больш таннае і практычнае выйсце: ператварыць у прыёмныя станцыі ... нашы мабільныя тэлефоны, якіх сотні мільёнаў навокал і яны ёсць практычна паўсюль.  
У супрацоўніцтве з DRUID Technology, яны стварылі сістэму INTERING, ключавым элементам якой з’яўляюцца меткі INTAG. Гэта нанаметкі з вагой каля 0,4 г, якія замацоўваюцца на кольцах для кальцавання птушак, на пластыкавых сцяжках або непасрэдна на птушцы. Дзякуючы нязначнай масе, іх можна выкарыстоўвываць бяспечна для птушак з вагой каля 15 г: ластаўках, плісках і г.д.

перадатчыкі
Як гэта працуе? Калі птушка з нанаметкай аказваецца на адлегласці макс у 150 м ад любога рандомнага актыўнага тэлефона, яна аўтаматычна выяўляе сваё месца знаходжання з дапамогай сістэмы GPS. Меткі INTAG працуюць у зашыфраванай сетцы FindMy, у якой знаходзяцца сотні мільёнаў тэлефонаў. Гэта значыць, што колькасць адпаведных сігналаў ад птушкі з нанаметкай можа складаць ад сотняў да тысяч і мы можам адсочваць яе маршрут, хуткасць і характар перамяшчэнняў амаль у рэжыме рэальнага часу. Прычым кошт адной нанаметкі INTAG ад 69 да 89 даляраў - а гэта танней у шмат разоў, чым альтэрнатыўныя рашэнні. Грамадская навука атрымлівае моцны інструмэнт у свой арсенал - кожны, хто карыстаецца мабільным тэлефонам можа стаць часткай глабальных навуковых даследаванняў маніторынгу птушак. Прычым нават калі мы фактычна не бачым аб’ектаў - дастаткова, што птушка праляціць або будзе сядзець з нанаметкай на адлегласці не большай за 150 м ад нас.

 перадатчыкі
Гэтым летам першыя 250 INTAG былі размешчаны разам з пластыкавымі кольцамі на белых буслах у Польшчы. Ужо атрыманыя дзякуючы гэтаму дадзеныя дазваляюць не толькі атрымаць больш глыбокі погляд на іх міграцыю, але і казаць пра поспех ідэі з нанаметкамі INTAG - яны рэальна працуюць. Такім чынам, INTERING з апорай на мільёны мабільных тэлефонаў можа стаць візуальным ‘інтэрнетам жывёл’ - глабальнай сеткай па адсочванні міграцый самых дробных відаў птушак і не толькі іх.

Паводле European colour-ring Birding (cr-birding) (здымкі Interrex - rings & telemetry) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

Арніталогія ўжо ніколі не будзе ранейшай?

Ці могуць геалакатары перашкаджаць птушкам пад час міграцыі?

Першае параўнанне дадзеных, атрыманых з дапамогай геалакатара і перадатчыка GPS ад той самай птушкі

Колькі год кальцаванню птушак?