Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 20 верасня 2011 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты «Вялiкi кулён» серыi «Птушка года»:
* срэбную — намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм; * медна-нiкелевую — намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс: уверсе — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры — выява маленькай птушкi на далонях, пад ёй — год чаканкi (на срэбнай — проба сплаву); па крузе надпiсы: уверсе — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе — намiнал 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).
Рэверс: у цэнтры — рэльефная выява вялiкага кулёна (ён прызнаны ў Беларусi ў 2011 годзе Птушкай года); па крузе надпiсы: злева — ВЯЛIКI КУЛЁН, справа — ПТУШКА ГОДА.
Манеты адчаканены на АТ «Манетны двор Польшчы»: срэбная — якасцю «пруф», медна-нiкелевая — «пруф-лайк». Тыраж срэбнай манеты 2000 штук, медна-нiкелевай — 2000 штук.
Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
Паводле www.nbrb.by
Здымак вялікага кулёна Дзьмітрыя Якубовіча, дызайн – Дзьмітрыя Гупянца
На гэтую тэму:
Два подарка на Новый год от Нацбанка
Як часта Вы бачылі Птушку 2011 году - вялікага кулёна - за апошнія пяць гадоў?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ