Вірус распаўсюджваецца сярод птушак Вялікабрытаніі

Вірус папіломы, які паражае розныя віды дробных вераб’іных птушак, хутка распаўсюджваецца ў Вялікабрытаніі. Яго праяўленні выразна бачныя, бо ён стварае нарасты вакол вачэй і дзюбы.

Цяпер вірус стаў распаўсюджвацца сярод вялікіх сініц (Parus major), але вядомы ўжо некалькі дзесяцігоддзяў па назіраннях за іншымі птушкамі: лясной завірушкай (Prunella modularis), вялікімі галубамі (Columba palumbus) і дамовымі вераб’ямі (Passer domesticus).
Упершыню ў Вялікабрытаніі ён быў заўважаны ў 2006 годзе ў паўдёва-ўсходняй Англіі, цяпер хвароба заўважаная ў птушак далей на поўнач і захад. Назіранні былі зробленыя чальцамі Заалагічнага таварыства Лондану Zoological Society of London (ZSL).
Навукоўцы просяць людзей паведамляць пра свае назіранні заражаных папіломай птушак, каб лепш адсочваць распаўсюд хваробы.
Гэтая форма віруса можа быць той самай, што была адкрыта ў птушак Цэнтральнай Еўропы.
Д-р Бэкі Лаўсон (Dr Becki Lawson) з ZSL, сказала: “Мы ведалі спачатку толькі пра хворых птушак зграфстваў Surrey, Sussex і Kent. Аднак цяпер хвароба адзначана ўжо і ў Wiltshire і Staffordshire."
У некаторых выпадках вялікія сініцы маюць такія вялікія нарасты, што нават перастаюць лятаць і становяцца лёгкай ахвярай для драпежнікаў”.


Паводле www.news.bbc.com.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

А здымак ёсьць? Гэта вельмі цікава - я не думаю, што такіх птушак у нас шмат хто бачыў. Тым больш гэта можа быць важна для дадзеных па распаўсюду хваробы. Можа ў нас хто -небудзь гэтым ужо займаецца?

Это было не позапрошлой зимой, а поза-позапрошлой зимой (08-09). Неделю назад провел тотальную чистку своих фотографий и всякие "документальные" в своем большинстве умерли безвозвратно... Нашел только вот такую, случайно выжившую. Только не помню, это таже птица или большая рана у неё, но с другой стороны. В общем, помню, что рана была один в один, как в заглавной фотке новости.

Птушка на гэтай фотцы больш падобная на параненую пад дзюбай. Хаця, магчыма, так можа выгдядаць і вынік дзейнасьці віруса...

данную проблему я вижу не первый раз, вот фотография сделана польским фотографом Robert Adamiak 

он пишет что, это разновидность рака. Которая происходит из-за того что птица глатает слишком много зерна незнаю или может быть верно! 

Вот цитата: "A ta sikorka jest chora, chyba jakiś rak. Ale często przylatuje i dużo ziarnek połyka".

никогда ни о чем подобном не слышал и не видел. Надо собрать данные по Беларуси и сообщить англичанам. Это несложно и важно. Что ж с больными птицами делать? Элиминировать что ли?

Аб гэтай праблеме, мы пісалі на нашым сайце ў кастрычнiку 2008 (вось).

Аўтар апісвае два выпадкі, з якімi сустрэўся. Ў першым выпадку гэта была Sylvia atricapilla (павека), ў апошнім Parus major (крыло). Злоўленыя птушкi былі ў добрым фізічным стане, але аўтар iх толькi сфатаграфаваў i выпусціў бяз кальца.

Прафесар I. Лiтэрак з ветэрынарнага універсітэта ў горадзе Брно гэта пракаментаваў: Захворванне выклікана вірусам птушыней воспы (Avipoxvirus). Найбольш распаўсюджаная ў Parus major. Для чалавека хвароба не небяспечная.

Цікавы артыкул. Два гады запар назіраю на сваёй кармушцы такіх жа птушак (адну мінулай зімой, адну гэтай). Не ведаю розныя асобіны, ці не. Думаў, што гэта звычайная для іх хвароба, таму здымкаў не рабіў.