У Польшчы працягваюць страляць у скоп

Скопы, якія ляцяць праз Польшчу, павінны аблятаць сажалкі рыбгасаў для ўласнай бяспекі. Менавіта цяпер на іх адбываюцца групавыя паляванні. І хаця паляўнічыя заўсёды кажуць, што “страляем толькі ў тое, што вызначылі”, праблема параненых ці нават забітых пад час паляванняў драпежных птушак У Польшчы вельмі рэальная.

Самая хвалюючая сітуацыя склалася паводле маніторынгу са скапой (Pandion haliaetus). У 2010 г. гэтых птушак адзначылі на 31 квадраце з 71 даследаванага паверхняй 100 кв км кожны. Гнёзды ж былі знойдзены толькі на 23 участках.
Многае паказвае на тое, што асноўная праблема віду ў Польшчы – нелегальны адстрэл птушак, які часцей за ўсё адбываецца на сажалках рыбгасаў. Сітуацыю пастаянна адсочвае Komitet Ochrony Orłów (КОО), куды толькі ў першай палове верасня паступіла інфармацыя пра 2 падстрэленых скоп.
У базе застрэленых драпежных птушак, якую вядзе КОО, ужо 83 птушкі, з якіх 13 – гэта скопы. На жаль, забітых скопаў знаходзяць штогод.


Здымак скапы Валерыя Кавалёнка


Паводле Komitet Ochrony Orłów і www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by