Амерыканскія навукоўцы знайшлі, што хаця вірус ліхаманкі Заходняга Нілу “атакуе” ў Паўночнай Амерыцы каля 60 відаў птушак, толькі частка з іх іграе важную ролю у яго распаўсюджанні. І адзін з гэтых відаў – вандроўны дрозд (Turdus migratorius).
Вірус ліхаманкі Заходняга Нілу (WNV) знойдзены на амерыканскім кантыненце ўпершыню ў 1999 годзе ў Нью-Йорку. З таго часу распаўсюдзіўся на абедзве часткі Амерыкі. Першасным яго рэзервуарам ёсць дзікія птушкі, ад якіх з дапамогай камароў ён пераносіцца на звяроў, хаця часам можа атакаваць нават амфібій і паўзуноў. Дагэтуль невядома дакладна як вірус трапіў у Амерыку. Паводле адной з гіпотэз гэта мог быць камар, які насмактаўся крыві з вірусам і пераляцеў Атлантычны акіян на адным з самалётаў.
У Амерыцы вірус пачаў актыўна муціраваць і ствараць чарговыя штамы, якія аказаліся лепш прыстасаванымі да новых умоваў навакольнага асяроддзя. Да 2005 году “афрыканскі” тып віруса быў цалкам замешчаны новым, “амерыканскім” тыпам. Камары, якія пераносяць вірус, гэта, ў асноўным, віды, якія спецыялізуюцца на харчаванні на крывёю птушак. Аднак часам яны могуць харчавацца крывёй іншых груп цеплакроўных, у тым ліку людзей. У сваю чаргу, віды камароў, якія харчуюцца перад усім на людзях і іншых млекакормячых, вельмі рэдка робяць гэта на птушках, а без гэтага этапу камары не могуць стаць пераносчыкамі віруса.
Даследчыкі з універсітэту Каліфорніі ў Санта-Круз (ЗША) адкрылі, што ў большасці месцаў толькі некаторыя віды птушак і камароў іграюць сур’ёзную ролю ў пераносцы і распаўсюджанню віруса. Вынікі дзесяцігадовых даследаванняў былі апублікаваныя ў часопісе Science.
Самай частай ахвярай і пераносчыкам віруса на абодвух амерыканскіх кантынентах сталі вандроўныя дразды, для якіх перад масавым распаўсюдам вірусу ў Амерыцы адзначалася шматгадовая тэндэнцыя па павелічэнню іх колькасці. Апошнія гады колькасць драздоў не павялічваецца, а ў некаторых месцах памяншаецца. Акрамя іх, менавіта з-за ліхаманкі Заходняга Нілу загінулі мільёны прадстаўнікоў крумкачовых.
Паводле www.sciencedaily.com праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак вандроўнага дразда з www.wildlifenorthamerica.com
На гэтую тэму:
Вірус распаўсюджваецца сярод птушак Вялікабрытаніі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ