Лебедзь імя Джэймса Бонда мае свой дэвайс

Напэўна, ўсім вядомы агент 007. Звычайна, гэта ён сочыць за сваімі сапернікамі ці наваколлем, маючы супер-сучаснае абсталяванне і прылады. Аднак дзякуючы новай праграме Wildfowl & Wetlands Trust’а (WWT) з Вялікабрытаніі цяпер менавіта спецыялісты з гэтай арганізацыі будуць сачыць з дапамогай сучасных тэхналогій за ім. А менавіта за малым лебедзем (Cygnus columbianus), які акрамя GPS лоджэра дадзеных, атрымаў і каляровы нашыйнік з нумарам 007T. Гэта тым больш цікава, што насамрэч Джеймс Бонд был орнитологом.

Аднак гэта не адзіны такі малы лебедзь, які зімаваў ў Вялікабрытаніі і атрымаў сёлета ў студзені дэвайс з нашыйнікам перад адлётам на гнездаванне ў арктычныя раёны Расіі. Ўсяго такіх птушак было 10 і цяпер, каб атрымаць назапашаныя на лоджэрах за апошнія 10 месяцаў дадзеныя, навукоўцы чакаюць вяртання птушак на іх пастаянныя месцы зімоўкі.
З дапамогай атрыманых аб шляхах міграцый малых лебедзяў дадзеных, даследчыкі спадзяюцца зразумець, які са шляхоў выберуць птушкі пад час пералёту з Нідэрландаў у Англію. Гэта вельмі важна, бо менавіта на гэтых ўзбярэжжах у хуткай будучыні збіраюцца будаваць 3 вялікіх ветраных электрафермы. 
Д-р Эйлін Р’ііз (Dr Eileen Rees, кіраўнічка праграм па ахове вадаплаўных птушак Злучанага каралеўства ў WWT) сказала: "Малыя лебедзі змяншаюць сваю колькасць і такія дадзеныя дапамогуць зразумець дзе тэхнічнае развіццё ў Паўночным моры уяўляе для іх небяспеку. Мы пакуль не ведаем як ужо ўздзейнічаюць ветраныя фермы на лебедзяў, але спадзяемся вызначыць найбольш бяспечныя для птушак месцы іх размяшчэння. Паміж 5 і 7 тысячамі малых лебедзяў перасякаюць мора паміж Норфалкам і Нідэрландамі двойчы ў год, таму забяспечыць бяспеку іх вандроўкі – наша першачарговая задача.”
Дзесяць лебедзяў атрымалі лоджэры ў рэзерватах WWT у Slimbridge (Gloucestershire) і Welney (Norfolk). Адзін з іх вываліўся з нашыйніка лебедзя 010T у Латвіі. Калі лебедзі з дэвайсамі будуць адзначаны ў Нідэрландах, даследчыкі апедуць туды, каб там атрымаць дадзеныя з лоджэраў птушак.

Паводле www.wwt.org.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Здымак малага лебедзя на зімоўцы Мікалая Гулінскага
На гэтую тэму:

Новы партнёр – новае шчасце?

Малыя лебедзі ўжо на зімоўцы. Будзе надзвычай халодная зіма?

Пачынаецца зімоўка птушак - шукайце “Хвалістую”

Вялікі арлец дасылае з падарожжа... СМС-кі!

Высокія тэхналогіі дапамогуць захаваць птушак

Лебедзі-клікуны ў Брытаніі - амаль па Шэкспіру