Пазнаёміцца з прынцыпамі вызначэння і кальцавання птушак, авалодаць рознымі метадамі іх адлову, дапамагчы супрацоўнікам Станцыі кальцавання птушак у Тураве ў выкананні навуковага праекту, выдатна правесці час у кампаніі аднадумцаў і разнастайных птушак - усё гэта (і не толькі!) можна будзе здзейсніць падчас Студэнцкага летніка АПБ па кальцаванню птушак.
Летнік адбудзецца з 1 па 10.08.2012 г. на базе Тураўскай станцыі кальцавання птушак. Усе расходы на праезд, пражыванне і харчаванне пад час летніку будуць аплочаны арганізатарамі.
Тураўская станцыя пры Цэнтры кальцавання НАН Беларусі – адзіная ў нашай краіне і працуе ўжо больш за 10 год. За гэты час назапашаны багаты досвед па кальцаванню розных груп птушак, з якім змогуць пазнаёміцца ўсе ўдзельнікі летніку. Акрамя непасрэдна кальцавання птушак можна будзе ўбачыць шматлікіх мясцовых і мігрыруючых праз гэтыя прыгожыя мясціны – пойму р.Прыпяць – віды птушак.
У праграме летніку:
Знаёмства з аднагодкамі – студэнтамі з іншых універсітэтаў і супрацоўнікамі Станцыі
Прынцыпы вызначэння птушак розных відаў у палявых умовах.
Асноўныя метады адлову птушак.
Прынцыпы кальцавання як асноўны метад даследавання міграцый.
Акрамя тэарэтычных ведаў, удзельнікі атрымаюць добрую практыку, прымаючы ўдзел у працы Станцыі, а таксама ў бiятэхнiчных мерапрыемствах па ачыстцы Тураўскага балоння ад хмызняку.
Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца сябры АПБ - студэнты 1-5 курсаў біялагічных факультэтаў, якія ў той ці іншай ступені цікавяцца даследаваннямі птушак.
Заяўку на ўдзел у летніку можна дасылаць у вольнай форме на паштовую скрыню karlionova@tut.by пазначыўшы ў лісце:
-поўнае імя і прозвішча
-кантактную інфармацыю: нумар мабілкі, адрас электроннай пошты
-курс, факультэт, універсітэт
-якія аспекты бяілогіі птушак цікавяць больш за ўсё?
-спіс навуковых артыкулаў ці тэзісаў (калі яны ёсць)
-ці ёсць на час летніку бінокль і палявое адзенне-абутак
Колькасць месцаў для ўдзелу ў летніку абмежаваная, таму перавага будзе аддавацца заяўкам, якія былі дасланы раней і студэнтам, якія займаюцца непасрэдным вывучэннем птушак.
За падрабязанай інфармацыяй можна звяртацца да непасрэднага арганізатара Наталлі Карліонавай:
мабілка вэлком +37529 6245557, pugnax2 (skype), karlionova@tut.by
Здымак аднаго з момантаў па кальцаванню птушак на Станцыі Дзьмітрыя Вінчэўскага
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ