Выйшла ў свет прыгожа і багата ілюстраваная навукова-папулярная кніга вялікага калектыву беларускіх і літоўскіх аўтараў пад назвай “От Марыхи до Котры: охраняемые природные территории белоруско-литовского пограничья”.
Кніга, а фактычна даведнік, напісана проста і даходліва на літоўскай і рускай мовах і распавядае пра рэгіянальны парк “Вейсеяй”, нацыянальны парк “Дзукія”, дзяржаўны прыродны запаведнік “Чапкеляй” з літоўскага боку агульнай мяжы і пра рэспубліканскія ландшафтныя заказнікі “Азёры”, “Котра” і “Гродзенская пушча” з беларускага боку.
У даведніку апісаны гісторыя стварэння кожнай асабліва ахоўваемай прыроднай тэрыторыі, асаблівасці яе прыроды, найбольш каштоўныя і цікавыя віды раслін і жывёл, якія сустракаюцца там, дзе і ў які час іх лягчэй за ўсё ўбачыць (калі гэта магчыма адпаведна з рэжымам аховы або іншымі ўмовамі), якія біятопы захоўваюць ААПТ і самыя цікавыя аб’екты культурна-гістрачынай спадчыны, якая вельмі працяглы час была ў нас агульнай.
Акрамя гэтага, кніга мае падрабязную мапу рэгіёну з пазначанымі граніцамі ААПТ, самымі цікавымі турыстычнымі маршрутамі на іх, аб’ектамі інфраструктуры ды іншую карысную інфармацыю, а ва Уводзінах апісаны геаграфічныя адметнасці гэтага адзінага рэгіёну.
Даведнік будзе карысным турыстам і супрацоўнікам турфірм, жыхарам памеж’я, працаўнікам дзяржаўных і грамадскіх прыродаахоўных арганізацый.
Выданне было падрыхтавана ў рамках праекту «Менеджмент трансграничных особо охраняемых территорий Алитусского уезда и Гродненской области и их интеграция в Пан-европейскую экологическую сеть» (LLB 2-175), які рэалізоўваўся па Праграме транспамежнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у рамках Еўрапейскай ініцыятывы добрасуседства і партнёрства.
Падрыхтаваў Алег Созінаў для www.birdwatch.by
Дадатак | Памер |
---|---|
Ot Maryhi do Kotry guidebook 2014.pdf8.77 МБ | 8.77 МБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ