Польскія арляцы будуць эфектыўна ахоўвацца за еўрапейскія грошы

    На пры канцы кастрычніка Еўрапейская камісія публічна абвесціла пра вынікі адбору праектаў, якія будуць дафінансаваныя праз еўразвязаўскую праграму LIFE+ (агульны фонд для краін ЕЗ на ахову навакольнага асяроддзя). У рамках першай намінацыі “Прырода і біяразнастайнасць” грошы былі выдзеленыя на 80 праектаў, у тым ліку і на тры праекты з Польшчы. Аўтары польскіх праектаў хочуць эфектыўна ахоўваць малога і вялікага арляцоў, а таксама ксератэрмічныя лугі.

    Усяго ў сёлетняй праграме LIFE+ у першай намінацыі ўдзельнічалі 227 праектаў, толькі 35% з іх атрымаюць запрошанае дафінансаванне. Большасць вылучаных Еўрапейскай камісіяй праектаў тычацца дзеяння Дырэктыў ЕЗ па дзікіх птушках і/або месцапражываннях на тэрыторыях або акваторыях, якія ўваходзяць у сеціва Natura 2000. Праекты будуць рэалізаваныя ў 22 краінах ЕЗ, а агульная сума, якая неабходна на іх– гэта 199 млн эўра, пры чым 109 млн будуць выдзеленыя з праграмы LIFE+.
    Першы з падтрыманых польскіх праектаў мае назву "Аднаўленне папуляцыі малога арляца на выбраных тэрыторыях Natura 2000" (LIFE08 NAT/PL/000510). Яго заяўнікам выступіла Рэгіянальная дырэкцыя дзяржаўных лясоў у Беластоку (Regionalna Dyrekcja Lasów Państwowych w Białymstoku), а афіцыйнымі партнёрамі Польскае таварыства аховы птушак (Polskie Towarzystwo Ochrony Ptaków (PTOP)) і кансалтынгавыя фірмы "FPP Consulting" Sp. z o.o. з Польшчы і Amphi Consult з Даніі. Праект будзе рэалізоўвацца ў Падляскім ваяводзтве на тэрыторыях Белавескай і Кнышынскай пушчаў. Яго агульны бюджэт гэта 4,5 млн эўра, пры чым дафінансаванне ад ЕЗ складзе 3,4 млн эўра. Праект будзе рэалізоўвацца з 1 студзеня 2010 па 31 снежня 2014 гадоў. Ў яго рамках будуць праводзіць аднаўленне гнездавых і паляўнічых тэрыторый для малога арляца, між іншым праз адпаведнае ўзнаўленне структуры расліннасці, аднаўленне адпаведных вадатокаў і вадаёмаў і ўсталяванне прысад для птушак. Вынікам павінна стаць прыпыненне адмоўных тэндэнцый у зменах колькасці мясцовай папуляцыі арляцоў. Акрамя гэтага, будзе створаны План аховы віду ў Польшчы і адпаведны план кіравання для Кнышынскай пушчы так, каб пазітыўныя эфекты праекту працягваліся пасля яго заканчэння.
    Другі падтрыманы польскі праект называецца "Ахова папуляцыі вялікага арляца ў Польшчы: падрыхтоўка плану дзеянняў і ахова галоўнай тэрыторыі яго распаўсюджання” (LIFE08 NAT/PL/000511). Яго заяўнікам выступіла Таварыства аховы прыроды “Польскія птушкі” (Towarzystwo Ochrony Przyrody Ptaki Polskie (TOPPP)), а партнёрамі сталі Бебжанскі нацыянальны парк (Biebrzański Park Narodowy (BPN)) і Камітэт аховы арлоў (Komitet Ochrony Orłów (KOO)). Праект будзе рэалізоўвацца на тэрыторыі Бебжанскага нацыянальнага парку, а ў выпадку неабходнасці таксама і на навакольных тэрыторыях у тэрмінах ад 1 студзеня 2010 да 30 чэрвеня do 2013 году. Яго бюджэт - 2,2 млн эўра, частка ад ЕЗ - 1,6 млн эўра. Мэта праекту – падтрыманне папуляцыі вялікага арляца на адзінай вядомай у Польшчы гнездавой тэрыторыі праз павелічэнне паверхні і паляпшэнне патэнцыйных паляўнічых і гнездавых тэрыторый віду і стварэнне плану аховы вялікага арляца для Польшчы. Акрамя гэтага, павінен быць створаны адпаведны і з магчымасцю яго распаўсюду механізм, які забяспечыць ахову віду ў доўгачасовай перспектыве. На тэрыторыі Польшчы жыве 35% папуляцыі вялікага арляца у краінах ЕЗ.


Вялікі арлец на здымку Валерыя Дамброўскага
 

Паводле  www.ec.europa.eu/environment/life праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by