Другі раз на нашай канферэнцыі былі госці з Літвы.
Маріус Кaрлонас з Літоўскага арніталагічнага таварыства LOD паказаў рэкламны фільмік Birding Lithuania b больш падрабязна расказаў пра 4 найбольш важныя мясцовасці для назіранняў птушак у Літве:
Новыя факты пра гісторыю ўзнікнення Гродзенскага заапарка і агульную дзейнасць Таварыства аматараў прыроды г.Гродна да Другой Ссуветнай вайны эмацыйна і дэталёва прадставіў Віталь Гуменны:
Другі дзень канферэнцыі пачаўся палявой экскурсіяй на Нёман у ГЭС, а потым у заказнік "Гродзенская Свіслач":
Пад час экскурсіі сустрэлі ажно 4 групкі рагатых жаўрукоў, сняжурак, шмат касматаногіх і канюхоў-мышаловаў, шэрага дразда, вушатую саву, лебедзей шыпуноў і клікуноў і нават першых палявых жаўрукоў!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ