Негледзячы на моцны вецер, экскурсія "на птушак" для жыхароў Баранавіч і гасцей горада атрымалася - убачылі і пачулі больш за 20 відаў птушак вакол т.зв. Свяцілаўскага возера. Оптыка і вызначальнікі дапамаглі атрымаць задавальненне ад сустрэч з новымі і старымі відамі і дзеткам, і дарослым.
Ініцыятыва "Будзь здаровы з птушкамі" рэалізуецца АПБ ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
21-04-2018.
Аўтар гэтага фота і ніжэй - Юлія Траццяк.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 24.04.2018 - 16:51
Экскурсія на птушак у…
Экскурсія на птушак у Баранавічах - працяг:
Здымкі Юліі Траццяк.
Выглядваем таўстадзюба на вяршаліне бярозы.
Глядзім вялікага галуба і кольчатую туркаўку.