На жаль, садовых стрынатак (Emberiza hortulana) сустрэнеш у нас нячаста.
Таму, калі сустрэча ўсё ж адбываецца,хочацца паказаць не толькі неяркую прыгажосць птушкі іншым, але і надзіва прыемную, хаця і прсотую, песеньку.
У гэты раз мы пачулі спеў самца з дарогі,і я паціхоньку стаў падыходзіць да дрэваў, адкуль стрынатка спявала. Але вось дзіва - я нават ведаў, што яна сядзіць на вішні, але знайсці птушку каб сфатаграфаваць, не мог! Не дапамагла нават труба, а бліжэй падыходзіць я не хацеў, каб не спалохаць самца - бо тады б ён проста пераляцеў бы на сотню-другую метраў на іншую прысаду і мне прыйшлося б спрабаваць усё тое самае ізноў.
Але, нарэшце, у мяне атрымался яго ўбачыць ў густой лістоце, а потым самец пераляцеў вышэй і стаў бачны без праблем. Каб не вецер, зняць яго было б яшчэлягчэй.
Гарадзеншчына, 06-06-2019.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ