Звычайна вялікія савукі (Mergus merganser), якія ў невялікай колькасці гняздуюць у Беларусі і ў апошнія гады паціху каланізуюць нашы заходнія гарады (а хутчэй рэкі ў гарадах), на зіму прылятаюць да нас у значна большай колькасці, чым жывуць летам.
Тады і сустрэць іх параўнальна нецяжка. Але звычайна ў зімовыя гарады яны пранікаюць ужо ў другой палове зімы. А тут адна самка была мной адзначана ўжо некалькі дзён таму ў цэнтры Гродна на Нёмане, і падпускае на некалькі метраў - асабліва ўвечары, калі здымаць ужо не мае сэнсу з-за недахопу святла.
Праз нейкі час я яе ўбачыў з групкай качак-крыжанак. Яна плавала разам з імі, піла ваду, задзіраючы вертыкальна ўверх дзюбу, час ад часу шыпела на крыжанак з раскрытай дзюбай і нават аднойчы скубла ... траву разам з качаром крыжанкі на беразе!
Здаецца, у яе пашкоджанае адно крыло - менавіта таму яна і прыбілася да качак не свайго віду. Аднак можа я і памыляюся і ўсё ў яе будзе добра.
Нёман у Гродна, 10-12.12.2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 14.12.2019 - 17:33
Накшталт, у Вас добрая…
Накшталт, у Вас добрая камера, але "мыльніца", а здымкі атрымліваюцца нават вельмі не дрэнны.
Harrier - 14.12.2019 - 18:27
In reply to Накшталт, у Вас добрая… by pva
Дзякуй - святла цяпер вельмі…
Дзякуй - святла цяпер вельмі мала, таму на добрыя здымкі прыйдзецца пачакаць сонечнай пагоды.