Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая варона і вінаградны смоўж: Першая частка

Вось і атрымалася не толькі ўбачыць, але і сфатаграфаваць + зняць на відэа як шэрая варона дае сабе рады з вінаградным смаўжом.

Нагадаю, што вінаградны смоўж - гэта чужародны від для нашай фауны, які сустракаецца амаль у любых дасткова вільготных біятопах, за выключэннем вялікіх лясоў і балот. Гэтыя наземныя малюскі- параўнальна вялікія безхрыбетныя наземныя жывёлы з моцнай ракавінай і,здавалася б, ніякіх сур'ёзных праблемаў у іх тут быць не павінна. І вось аказалася, што шэрыя вароны навучыліся іх 'ускрываць'!

Гэтае маё назіранне адбылося на беразе Нёмана ў горадзе, шэрая варона з вышыні 3-7 метраў скідывала смаўжа на грунтовую дарогу і даволі круты схіл берага, і яго маленькі завіток разбіўся!

Пасля гэтага дастаць яго было ўжо лёгка:

https://youtu.be/AP-IxO6YWwk

Пасля 'расправы', да ўжо пустой ракавіны, якая засталася ляжаць на дарозе, падыйшла другая варона і спрабавала таксама  знайсці нешта смачнае ўнутры:

https://youtu.be/nWFhwTLHU10

Гродна, 13-02-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі