На гарадзкім пляжы адпачывалі тры вялікія савукі (Mergus merganser). Іх сілуэты добра адрозніваліся ад качак-крыжанак нават здаёк. І я вырашыў паспрабаваць памалу падыйсці бліжэй.
Аднак птушкі не стлаі чакаць мяне і памалу адплылі. І вось тут і пачалося самае цікавае!
Савукі аказаліся двума самкамі і самцом. Прычым адна з самак - маёй 'старай знаёмай' з пашкоджаным крылом, і потым, на праглядзе здымкаў, я ўбачыў што менавіта яе вельмі агрэсіўна праганяў самец! Але пра гэта падрабязна і асобна будзе ТУТ.
Пасля першай удалай спробы прагнаць другую самку, самец вярнуўся да першай. І тут атрымаўся канфуз.
Самка падняла і распусціла свой прыгожы, амаль вогненны на сонцы чуб. І лягла на вадзе - каб самцу было зручней залезьці на яе.
Падрабязней Як “гэта” складана ў качак, або пра асаблівасці сэкса вадаплаўных
І нават падплывала пад самага самца і нейкі час плыла побач. Але атрымалася вось так:
Пасля - ізноў з другой самкай - пара апынулася пад супрацьлеглым берагам Нёмана. Дзе самец ізноў двойчы праганяў другую самку.
А потым (апошні здымак) ён доўга чысціў побач з самкай сваё пер'е.
Нёман у Гродна, 28-02-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ