Мінулым летам упершыню ўбачыў раструшчаныя ракавіны бяззубак на набярэжнай Нёмана.
Прычым разбітыя ракавіны валяліся амаль у тым самым месцы. Было зразумела, што хутчэй за ўсё, гэта былі ахвяры адной пары шэрых варон (Corvus (corone) cornix), якія там гняздуюць.
Аднак ні разу я варон за гэтым заняткам не застаў, і як яны дастаюць тых вялікіх бяззубак дастаюць з вады.
І вось тры дні таму я здымаў недалёка ад берагу сініх сінічак на алычы з кветкамі, і раптам пачуў гучны "Шлёп!". Я вызірнуў з-за алычы і ўбачыў шэрую варону, - янв ўжо ела самае смачнае з разбітай пасля першага ўдара аб плітку бяззубкі.
Працягвалася гэта нядоўга і калі я потым паглядзеў што засталося, то нешта варона яўна не даела. А недалёка,у некалькіх метрах ад гэтай, ляжалі дзве іншыя, ужо сухія разбітыя ракавіны.
Так і атрымалася даказаць, што гэта робяць шэрыя вароны і зразумець, што разбіць бяззубку для гэтых птушак зусім не праблема.
Але як яны дастаюць іх з вады я дагэтуль не разумею.
Гродна, 25-04-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 01.05.2020 - 15:42
Cudouna! A ty bačyu jak,…
Cudouna! A ty bačyu jak, jakim čynam jany razbivajuc hetyja rakaviny?
Harrier - 01.05.2020 - 17:10
In reply to Cudouna! A ty bačyu jak,… by svetlana vranova
Менавіта ў гэты раз не бачыў…
Менавіта ў гэты раз не бачыў, але тут усё было проста: варона прынесла малюска і кінула з невялікай вышыні на плітку. Аднаго разу хапіла, каб ракавіна разбілася і доступ да мышцаў бяззубкі быў атрыманы.