У самы санцапёк, у абед, сустрэў я групку з трох самцоў зелянушак (Carduelis chloris), якія трымаліся побач адзін з адным, сядзелі на сонцы. Часам разявалі дзюбы каб ахалоджвацца і стараліся сядзець на раслінах зверху, каля насення. Але я так і не ўбачыў, каб птушкі пакаштавалі яго - таму пытанне што яны там рабілі каля 10 хвілін, пералятаючы з месца на месца, засталося невядомым.
Гродна, 02-07-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ