Звычайных рудахвостак (Ph. phoenicurus) цяжка назваць неяркімі птушкамі. Адзін ярка-рыжы хвост, здаецца, павінен іх "выдаваць" здалёк.
Але для птушанят гэта было б надта небяспечна - асабліва для тых, якія ўжо пачалі самастойнае жыццё і пра небяспеку побач могуць не папарэдзіць ні бацькі, ні сіблінгі.
Таму важна навучыцца трымацца месцаў, колер ці колеры якіх супадаюць з колерамі апярэння ці, у выпадку хваста, з яго колерам. І як гэта не дзіўна, у маладой звычайнай рудахвосткі гэта атрымліваецца - хаця і не заўсёды, канешне.
14-07-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ