Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зімародкі з Гараднічанкі: Нарэшце сустрэліся!

З пачатку году меў некалькі сустрэч (і па голасу, і візуальных) з зімародкамі (Alcedo atthis) на Нёмане і на Гараднічанцы. Але неяк не знаходзілася часу пастаяць у вусці гэтай рэчкі каб як і ў мінулым годзе, пафатаграфаваць гэтых цудоўных птушак.

Справа ў тым, што для здымкаў трэба, каб на намытых Гараднічанкай у Нёман косах не было рыбакоў і турыстаў + павінна пашанцаваць, каб менавіта ў гэты час хаця б адна птушка з пары прысела на мноства камянёў ці на будаўнічае смецце на косах - іншых прысадаў там няма.

І вось учора ўсе зоркі сышліся належным чынам і метраў за 30 да вусця я пачуў некалькі свістаў яўна не ад аднаго зімародка і вырашыў пачакаць - можа пашанцуе?

Самец (з цалкам чорнай дзюбай) выляцеў праз хвіліны 2, сеў спачатку на камень, а потым два разы пасля завісання нырнуў у ваду ў месцы 'выхада' вады з Гараднічанкі ў Нёман. Безвынікова і потым, атрэсваючыся, прысеў на адзін з блокаў трошкі далей.

Праз хвіліну самец ужо сядзеў на сухой галінцы на супрацьлеглым беразе Нёмана і я ледзьве знайшоў гэтае месца праз аб'ектыў камеры. Потым ён пераляцеў яшчэ вышэй - дакладна таксама ён зрабіў і на наступны дзень - сёння. Наўрацці нават такі "кароль рыбакоў" стаў бы ныраць за рыбай з такой вышыні! І праўда - праз нейкі час зляцеў і паляцеў як нармальны зімародак нізэнька , над самай вадой, у іншае месца). Больш яго я ўчора не дачакаўся, але сёння за гадзіну птушкі прыляталі і адляталі агулам 5 разоў.

Прычым усё амаль паўтарылася - і завісанне над вадой у выглядзе калібры з тоўстай дзюбай, і абсыханне-абтрасанне на адным з камянёў. А потым - любімая прысада на другім беразе.

Добры пачатак - паглядзім, што атрымаецца ўбачыць далей.

24-25.07.2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

PS Можна пачаць глядзець здымкі з АПОШНЯГА і без папярэдніх падказак на іншых здымках і відэа паспрабаваць знайсці зімародка, які сядзіць на адной з сухіх галін на дрэве) 

https://youtu.be/HE4najGQvW4