Тыя птушкі, якія яшчэ не размнажаюцца - маладыя, або неполаваспелыя, не маюць патрэбы як мага хутчэй ляцець на месцы гнездавання каб займаць лепшую тэрыторыю ці мець вялікі выбар гнездавога партнёра.
Для белых буслоў (Ciconia ciconia) узрост першага размнажэння звычайна 4 гады. Таму тыя буслы, якія пазней за красавік прылятаюць да нас і трымаюцца ў больш ці менш вялікіх групах - менавіта маладыя, якія яшчэ не размнажаюцца.
Убачыць іх у пойме Верацейкі - прытока Свіслачы і самой Свіслачы ў сярэдзіне мая, калі дзьмухаўцы яшчэ масава не пусцілі на волю ветру сваё насенне, а трава не была скошаная і рухалася адпаведна з кірункам ветру і нагадвала саванну, было нечакана і прыемна.
Можа буслоў гэтае месца таксама прыцягнула таму, што нагадала ім месцы нядаўняй зімоўкі?
14-05-2020, Бераставіччына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ