Дакументацыйныя здымкі
У апошнія гады малыя грычуны (Lanius collurio) рэгулярна гняздуюць у Гродна. Прычым вядуць сябе настолькі ціха, што ўбачыць іх атрымліваецца вельмі рэдка, нават выпадкова.
Так атрымалася і ўчора, калі зусім нечакана я ўбачыў самца на другім беразе Гараднічанкі ў яе вусці. А пад самцом прасіла есці ўжо вялікае птушанё.
Інфармацыі пра магчымасць другога вывадка ў гэтага віда ў тым самым сезоне не знайшоў, таму, хутчэй за ўсё гэта позняе гнездаванне з паўторнай (замест загінулай першай) кладкі. Але можа нешта змяняецца і другое гнездаванне становіцца магчымым?
19-08-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ