На невялікія астравы пасярод Нёмана прыляцела чайка-чарнакрылка (Larus fuscus).
Хаця апошнія гады асобныя чарнакрылкі гняздуюць у вялікай рознавідавой калоніі з тысяч пар на дахах заводаў у Гатава, што пад Мінскам, гэта толькі адзінкавыя "чыстыя" ці змешаныя пары.
Таму сумненняў, што гэтая чайка прыляцела да нас з поўначы, няма. Асабліва масава - дзесяткамі і сотнямі - чарнакрылкі ляцяць праз нас вясною, пад час восеньскай міграцыі такія скапленні я не адзначаў.
Хаця гэтая чайка параўнальна невялікая памерамі, аднак у яе атрымалася ўсе тры дні, што я яе назіраў там, аднаасобна ўтрымліваць "свой" астравок - іншыя чайкі яе на ім не турбавалі.
А на здымках яна не пагражае іншым, а так шырока пазяхае. Хаця можа паказаўшы такую дзюбу, пагражаць і не трэба?
Нёман у Гродна, 15-08-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 21.08.2020 - 22:15
Да, птица впечатляет!…
Да, птица впечатляет! Хорошие, интересные снимки.
Harrier - 22.08.2020 - 00:17
In reply to Да, птица впечатляет!… by arktous
Дзякуй! Усё чакаў што нейкія…
Дзякуй! Усё чакаў што нейкія міжвідавыя разборкі будуць - як на Вашых здымках з гэтым відам.
Але ўсё мірна было - адляцела і так і не дачакаўся)